Здымаецца кiно

У конкурсе кінапраектаў перамаглі новыя фільмы серыяла “Дзяржаўная граніца” і мультфільмы з серыі “Казкі старога піяніна”
У конкурсе кінапраектаў перамаглі новыя фільмы серыяла “Дзяржаўная граніца” і мультфільмы з серыі “Казкі старога піяніна”

Акцёр Аляксандр Дзянісаў здымаўся ў серыяле “Дзяржаўная граніца”У плыні камерцыйнага кінамастацтва дзейнічаюць рынкавыя законы і заўсёды пралічваецца чаканы прыбытак. Аднак да некаторых праектаў ёсць, як кажуць, асаблівы, дзяржаўны інтарэс. Таму ў Беларусі праводзіцца адкрыты рэспубліканскі конкурс кінапраектаў на вытворчасць фільмаў па сацыяльна-творчых заказах. Нядаўна Міністэрства культуры Беларусі падвяло яго вынікі.
У творчым спаборніцтве былі заяўлены па тры ігравыя і анімацыйныя праекты. Конкурсная камісія падтрымала анімацыйны кінапраект, у які ўваходзяць мультфільмы “Глінка” ды “Іаган Штраус” — яны з вядомага ўжо гледачам пазнавальнага, крэатыўнага цыкла “Казкі старога піяніна”.
Таксама падтрымку дзяржавы атрымае ігравы кінапраект “Дзяржаўная граніца” — працяг таго, што пачаў здымацца яшчэ ў савецкі час. У праекце заяўлены фільм 10-ы “Аперацыя “Франклін” і фільма 11-ы “Грошы не пахнуць” (цыкл “Дзяржаўная граніца. Легенды АСАМ”).
Абодва кінапраекты прадставі­ла Нацыянальная кінастудыя “Бела­русьфільм”.
Як паведамілі ў Міністэрстве культуры, вытворчасць анімацый­най карціны практычна цалкам фінансуецца са сродкаў рэспуб­ліканскага бюджэту, а ігравой стужкі — да 70 працэнтаў яе кошту. Сумы ж на стварэнне заказнога кіно прыкладна такія: на мультфільм выдзяляецца каля аднаго мільярда беларускіх рублёў (прыкладна 100 тысяч долараў), для ігравога кіно — у разоў дзесяць больш.
У конкурсе, які праводзіла Міністэрства культуры, маглі ўдзельнічаць толькі беларускія арганізацыі кінематаграфіі.

На здымку:
Акцёр Аляксандр Дзянісаў здымаўся ў серыяле “Дзяржаўная граніца”
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter