«Заяц» не праскочыць

Брэст ў 2014-м пяройдзе на электронную сістэму аплаты праезду

На працягу 2014 года ў Брэсце запусцяць электронную сістэму аплаты праезду ў грамадскім транспарце.

Зараз прадпрыемства «Брэстгартранс», аддзел транспарту, сувязі і бытавога абслугоўвання Брэсцкага гарвыканкама шукаюць распрацоўшчыкаў тэхнічнага задання, пасля чаго будзе аб’яўлены тэндар на рэалізацыю праекта.

Паводле папярэдніх разлікаў, каб закупіць спецыяльныя электронныя прылады, маніторы і навігатары GPS і абсталяваць імі транспартныя сродкі, набыць сервернае абсталяванне і ўладкаваць дыспетчарскі пункт, патрэбна прыкладна 10—12 млрд. рублёў. Мяркуецца, што электронны праязны будзе дзейнічаць ва ўсёй сетцы грамадскага транспарту Брэста — у 145 аўтобусах і 81 тралейбусе, а ў перспектыве нават у 400 маршрутных таксі.

Галоўнымі перавагамі электроннай сістэмы спецыялісты называюць аптымізацыю маршрутаў гарадскога транспарту, зручны збор інфармацыі аб пасажырапатоку і ўвядзенне ў перспектыве дыферэнцаванай аплаты праезду ў залежнасці ад адлегласці, якую праехаў пасажыр.

Электронны праязны, акрамя гэтага, дазволіць значна скараціць колькасць безбілетнікаў.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter