У мясцовай школе вучыцца родзіч паэта Мікіта Бруй. На сяле ён стаў знакамітасцю, бо заўседы нешта распавядае пра стрыечнага дзядзьку.
- Кожны год у лістападзе ў час Каласавін я, як стрыечны праўнук Якуба Коласа, больш чым калі думаю пра свайго знакамітага родзіча, асэнсоўваю прачытаныя творы, распытваю ў маці, што яна памятае з дзяцінства, чутае ад бабулі Марыі - малодшай сястры паэта, - прызнаецца Мікіта. - Заўжды дома пануе святочны настрой: я раскладваю на сваім стале кнігі, гартаю “Новую зямлю" і міжволі ва ўяўленні малююцца пейзажы роднага краю, які любіў Якуб Колас, і які праз ягоныя творы палюбіў я.
Каласавіны, пра якія ўзгадаў наш герой, -- гэта цыкл мерапрымстваў, прысвечаных чарговай гадавіне з дня нараджэння паэта. Так, заўтра школа правядзе конкурс чытальнікаў “Жыву і дыхаю, мой край, табою”, а на наступным тыдні плануюць віктарыну “Знаёмы незнаёмец”. У канцы лістапада вучні наведаюць музей Якуба Коласа ў Мінску і нават паўдзельнічаюць у занятку-даследаванні па жыццёвым шляху беларускага песняра.
Як адзначыла дырэктар Нясвіжскага каледжа Алена Жураўлёва, тэматычныя святы дазволяць кожнаму навучэнцу і выкладчыку знайсці нешта новае ў жыцці і творчасці Канстанціна Міцкевіча – выпускніка Нясвіжскай настаўніцкай семінарыі, педагога, метадыста, грамадскага дзеяча.