«Замкнёны дом»

Убачыў свет зборнiк вершаў «Замкнёны дом» лаўрэата Дзяржаўнай прэмii Рэспублiкi Беларусь галоўнага рэдактара журнала “Полымя” Мiкалая Мятлiцкага. Як падкрэслiў аўтар, новы твор прысвечаны трагедыi, якая прыйшла ў нашу краiну дзевятнаццаць гадоў таму, – Чарнобылю, а таксама памяцi пра Вялiкую Айчынную вайну. У планах Мiкалая Мiхайлавiча – кнiга ўспамiнаў пра лiтаратурнае жыццё краiны ў апошняй чвэрцi дваццатага стагоддзя, у тым лiку i пра сустрэчы пiсьменнiка з Iванам Мележам, Пiменам Панчанкам, Аркадзем Куляшовым, Максiмам Танкам.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter