Замена пакарання і ўмоўна-датэрміновае вызваленне

На пытанне адказвае Інэса АЛЕНСКАЯ, адвакат Мінскай абласной калегіі адвакатаў
Мой блізкі сваяк падаў заяву аб умоўна-датэрміновым вызваленні і мае намер дамагчыся замены вынесенага пакарання на больш мяккае. Што можа яму пера-шкодзіць дамагчыся гэтай мэты? 

Іван ГРЫНКЕВІЧ, г. Маладзечна 

Оленская Инна.jpgНа пытанне адказвае Інэса АЛЕНСКАЯ, адвакат Мінскай абласной калегіі адвакатаў

Падставай да задавальнення заявы асуджанага на ўмоўна-датэрміновае вызваленне або замены прызначанага пакарання на больш мяккае з’яўляецца працяглая і дбайная падрыхтоўка да судовага пасяджэння. Асоба асуджанага ў працэсе старанна вывучаецца судом на падставе дакументальнага замацавання характарыстык. 

Фарміраваць характарыстыкі варта з самага пачатку тэрміну адбыцця пакарання. Таму я рэкамендую асуджаным, а яшчэ больш іх сваякам, жадаючым датэрміновага вяртання ў сям’ю блізкіх людзей, не чакаць таго, калі наступіць тэрмін падачы хадайніцтва на ўмоўна-датэрміновае вызваленне (замену пакарання), а звяртацца па кансультацыю да адвакатаў ужо ў пачатковым перыядзе выканання пакарання.

 Згодна з часткай 2 артыкула 90 Кры-мінальнага кодэкса, падставай для ўмоўна-датэрміновага вызвалення ад пакарання з’яўляюцца прыкладныя паводзіны, якія даказваюць выпраўленне асуджанага. Што тычыцца замены неадбытай часткі пакарання на больш мяккае, то гэты від вызвалення ад пакарання можа быць ужыты толькі ў адносінах да таго, хто цвёрда ўстаў на шлях выпраўлення. 

 Згодна з часткай 3 артыкула 61-2 Крымінальна-выканаўчага кодэкса, пры адбыванні пакарання ў выглядзе арышту цвёрда стаўшым на шлях выпраўлення можа быць прызнаны асуджаны, калі ён прыняў пісьмовае абавязацельства аб правапаслухмяных паводзінах, не мае спагнанняў, добрасумленна ставіцца да выканання работ па гаспадарчым абслугоўванні месца зняволення і прыняў усе залежныя ад яго меры па кампенсацыі шкоды, нанесенай злачынствам. 

У адпаведнасці з часткай 4 артыкула 61-2 Крымінальна-выканаўчага кодэкса, даказаўшым сваё выпраўленне можа быць прызнаны асуджаны, калі яго паводзіны не толькі адпавядаюць гэтым крытэрыям, але і сведчаць пра тое, што ў асуджанага сфарміравана гатоўнасць весці правапаслухмяны лад жыцця. 

Такім чынам, змякчэнне пакарання можа быць прыменена толькі да тых асуджаных, якія па прызнанні суда для свайго выпраўлення не маюць патрэбы ў поўным адбыванні прызначанага судом пакарання і адбылі прадугледжаную законам яго частку. 

У папраўчай установе ствараецца адпаведная камісія для правядзення атэстацыі асуджаных, па выніках якой прымаюцца рашэнні аб прадстаўленні некаторых з іх да замены неадбытай часткі пакарання больш мяккім (напрыклад, у выглядзе абмежавання волі з накіраваннем у выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу). 

Для прыняцця рашэння аб замене пакарання ў суд падаюцца наступныя дакументы: выключна станоўчая характарыстыка, аформленая і падпісаная прадстаўніком папраўчай калоніі; асабістая справа асуджанага (у прыватнасці, дакументы аб заахвочваннях, адсутнасці спагнанняў, якія пацвярджаюць, што асуджаны стаў на шлях выпраўлення); звесткі аб складзе сям’і (жонка, дзеці, унукі, непрацаздольныя бацькі); даведка аб наяўнасцi ў асуджанага на волі месца жыхарства; пацвярджэнне аб наяўнасці на волі захаваных і падтрымліваемых сацыяльна карысных сувязяў, што з’яўляецца доказам таго, што асуджаны паспяхова выпраўляецца (гэта можа выяўляцца ў адпраўцы і атрыманні лістоў, пасылак); дакументы, якія пацвярджаюць працоўную дзейнасць асуджанага, што ён на тэрыторыі калоніі працаўладкаваны, мае заробак, ёсць гарантыйныя лісты аб працаўладкаванні на волі; дакументы, якія пацвярджаюць іншую сацыяльна карысную дзейнасць, у тым ліку і вучэбную, у перыяд адбыцця пакарання; дакументы, якія пацвярджаюць пагашэнне шкоды, што нанесена злачынствам. 

У асуджаных часта ўзнікаюць праблемы з працаўладкаваннем, бо не ўсе калоніі могуць забяспечыць працай сваіх падапечных. Для суда ж усё роўна, па якой прычыне зняволены непрацаўладкаваны, — па стане здароўя або таму, што ў калоніі на ўсіх працы не хапае. Але выхад з сітуацыі, якая склалася, ёсць. 

 Калі да арышту вы з’яўляліся індывідуальным прадпрымальнікам, то можна гэтым скарыстацца. Можна вырабляць саматужныя вырабы, клеіць канверты, шыць і займацца іншай справай, да якой ёсць прафесійная схільнасць. Неабходна ўзгадніць з кіраўніцтвам установы працэдуру пастаўкі расходных матэрыялаў і арганізаваць з дапамогай чалавека, які застаўся на волі, збыт прадукцыі. Тут галоўнае не аб’ёмы, важны сам факт працоўнай дзейнасці. 

Калі працаўладкавацца ў калоніі праз адміністрацыю не атрымалася ў сувязі з адсутнасцю працоўных месцаў, неабходна абавязкова перыядычна звяртацца да кіраўніцтва ўстановы з пісьмовымі заявамі аб працаўладкаванні. Прычым адзін экзэмпляр заявы з адзнакай аб яе атрыманні адміністрацыяй павінен захоўвацца ў асуджанага. Пры разглядзе справы ў суддзі заўсёды паўстане пытанне, ці звяртаўся зняволены да кіраў-ніцтва калоніі з просьбай яго працаўладкаваць. Вусны адказ пра тое, што «так, я шмат разоў звяртаўся», суд не задаволіць. Іншая справа, калі суду будуць прадстаўлены шматразовыя пісьмовыя заявы асуджанага аб працаўладкаванні.

Так што да тэрміну падачы заявы на ўмоўна-датэрміновае вызваленне або на замену пакарання на больш мяккае трэба падыходзіць з аб’ёмным багажом дакументаў, што станоўча характарызуюць асобу асуджанага. І прасіць суд убачыць у асуджаным жывога чалавека, які раскайваецца за ўчыненае злачынства і хоча пачаць новае, выключна правапаслухмянае жыццё.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter