Мемориальный комплекс Хатынь в минувшем году посетили свыше 520 тысяч человек

Забiтых мiльёны. Няма забытых

Музей «Кожны трэці» ў мемарыяльным комплексе «Хатынь» — гэта трэба ўбачыць, пачуць і адчуць...

Менавiта Хатынь — сiмвал спаленых у гады вайны вёсак Беларусi. Больш за 520 тысяч чалавек толькi за 2023 год наведалi гэты куток Лагойшчыны, каб пакланiцца светлай памяцi тых, чые жыццi заўчасна забралі гітлераўскія палачы і іх прыслужнікі. Год таму на тэрыторыi мемарыяльнага комплексу ўзвялi музей «Кожны трэцi». Аўтары — галоўны архiтэктар «Белдзяржпраекта» Вiктар Скробат, мастак-манументалiст, член Беларускага саюза мастакоў Андрэй Пяткевiч, дырэктар Нацыянальнага гiстарычнага музея Аляксандр Храмой.

Праца калектыву высока ацэнена: ён удастоены прэмii Саюзнай дзяржавы ў вобласцi лiтаратуры i мастацтва. Але самы лепшы паказчык таго, што музей быў неабходны, — шматлiкiя турысты: працоўныя калектывы, студэнты i школьнiкi, якiя на аўтобусах, маршрутках i аўтамабiлях штодня з ранiцы да вечара прыязджаюць у Хатынь.

Вучні бярэзінскай сярэдняй школы № 2.

Музей «Кожны трэцi» не пакiдае раўнадушным. Справядлiвае абмежаванне 12+, бо нават не кожны дарослы стрымае слёзы i пазбегне панiкi. Гэта трэба ўбачыць, пачуць i адчуць. Непрыкметны знадворку, але максiмальна прадуманы i абсталяваны па апошнiм слове тэхнiкi ўнутры, ён зноў i зноў нагадае кожнаму пра тое, як дастаўся нам мiр. 80 гадоў назад ён быў здабыты коштам жыцця мiльёнаў ахвяр Вялiкай Айчыннай.

— З моманту адкрыцця Хатынь наведалi прадстаўнiкi больш за 40 краiн блiжняга i дальняга замежжа, — паведамiла загадчыца аддзела культурна-адукацыйнай работы музея Кацярына Зiбрава.  Iдэя стварэння музея «Кожны трэцi» i аднаўлення на тэрыторыi драўлянай царквы належыць Прэзiдэнту краiны. 16 красавiка 2022‑га падчас Рэспублiканскага суботнiка Аляксандр Лукашэнка працаваў на добраўпарадкаваннi комплексу. Тады ён аб'явiў аб рэканструкцыi мемарыяла, звярнуўшы ўвагу на неабходнасць захаваць яго першародны выгляд, «зрабiць усё па-простаму i душэўна». Год назад адбылося ўрачыстае адкрыццё музея, а нядаўна асвяцiлi i храм, каб у дзень памяцi кожны меў магчымасць запалiць свечку i памалiцца аб нявiнна загiнуўшых.

Ад былога храма пасля вайны не засталося нават руiн, але ў архiвах знайшлi вопiсы за 1806 i 1819 гады, дзе зафiксавана ўсё да дробезей. Гэтыя дакументы дапамаглi пры аднаўленнi царквы.

22 сакавiка 1943‑га немцы i iх прыслужнiкi загналi 149 жыхароў Хатынi ў гумно i спалiлi. Палова ахвяр — дзецi да 16 гадоў, самаму маленькаму было ўсяго 7 тыдняў. Усе рознага ўзросту, але з агульнай датай смерцi... Адны загiнулi ў бязлiтасным полымi. Iншых, хто спрабаваў збегчы, калi пад нацiскам людзей адчынiлiся вароты, расстралялi. Няма слоў, якiмi можна было б у поўнай ступенi апiсаць увесь гэты жах. Як i немагчыма ўявiць, што адчуваў цудам уцалелы Iосiф Камiнскi, трымаючы на руках смяротна раненага сына…


З успамiнаў Iосiфа Камiнскага: «…I мяне павялi ў той хлеў… Дачка, сын i жонка — там. I людзей столькi нагналi, што руку не паднiмеш… Падпалiлi зверху, гарыць дах, агонь на людзей сыплецца, душацца гэтыя людзi, так сцiснулi, што i дыхаць ужо няма магчымасцi… Тут дзверы расчынiлiся, а людзi не выходзяць. Што такое? А там страляюць, гавораць. Але крык такi, што стрэлу таго i не чуваць... Я сыну кажу: «Праз галовы, праз галовы трэба!» Падсадзiў яго. А сам па нiзе, па нагах... Толькi да парога дапоўз, а страха i абвалiлася, агонь на ўсiх... Сын выскачыў таксама. Адбег метраў пяць — яго i паклалi. На iм людзi пабiтыя — з кулямёта ўсё... «Уставай, яны паехалi ўжо!» — кажу. Пачаў яго выцягваць, ажно ў яго i кiшкi ўжо… Спытаў яшчэ толькi, цi жывая мама… Не дай бог нiкому, хто на зямлi жыве, каб не бачылi i не чулi гора такога…»

Страшны лёс Хатынi раздзялiлi больш за 12 тысяч вёсак Беларусi. Некаторыя з iх, спаленыя разам з людзьмi, пасля вайны не адрадзiлiся.

— Каб шанаваць жыццё i ўсё тое, што ёсць у нас сёння, важна наведваць месцы памяцi, дзе кожны кавалак зямлi прасякнуты слязамi i крывёю нявiнна забiтых людзей, дзе нам нагадаюць i раскажуць пра тую трагедыю, якую мы не маем права забыць i павiнны зрабiць усё магчымае, каб яна не паўтарылася, — адзначыў Вiктар Скробат. — Для мяне працаваць над праектам музея было вельмi адказным даручэннем. Прызнаюся: пасля першай экскурсii ў гатовым сустрэць наведвальнiкаў музеi я быў i сам моцна ўзрушаны вынiкам, хоць меў большае, чым многiя, уяўленне аб тым, што, як i дзеля чаго стваралася.

У размове Вiктар Мiкалаевiч не раз настойлiва параiць кожнаму, хто яшчэ тут не быў, наведаць Хатынь i музей. Сцвярджаю: гэта будзе больш чым экскурсiя. Экспазiцыя размешчана ў шасцi памяшканнях па кругавым руху. У зале «Дрэва гiсторыi» можна ўзгадаць паходы i войны на беларускай зямлi ў перыяд з X па XX стагоддзе. Пакоi «Пачатак вайны» i «Акупацыя» раскрываюць тэму гета, Халакосту, канцлагераў i масавых расстрэлаў мiрнага насельнiцтва. «Спаленыя вёскi», «Iдзi i глядзi», «Памяць» — за кожнымi новымi дзвярыма мноства гiсторый i фактаў.


— З дапамогай экспанатаў i сучасных iнтэрактыўных тэхналогiй максiмальна рэалiстычна раскрыты страшныя падзеi Вялiкай Айчыннай. Як жывыя, размаўляюць з намi дзецi вайны, якiм так i не наканавана было стаць дарослымi. Скульптура юнай дзяўчыны, якая iдзе на эшафот, студня-магiла, крывавы ручай... Сiмвалiчна паказаны маштаб той бяды, адгалоскi якой служаць нам напамiнам пра цану мiрнага неба над нашай краiнай.
Перажыўшы ўсе гэтыя жахi, хоць i ў рамках экскурсii, мы патрапiм у сонечную залу жыцця. Там успамiнам пра мiнулае будзе звон, надзеяй — залатое жыта, а верай у добрую будучыню — святло, што на кантрасце з папярэднiмi пакоямi сцвердзiць аснову шчасця людскога — мiр, — падкрэслiвае Вiктар Скробат.
Афармленне памяшканняў, фота- i вiдэасуправаджэнне заклiкаюць да памяцi i чалавечнасцi тых, хто пераступiў парог музея.

— Гэта была складаная, але пачэсная для кожнага з нас задача, — расказаў дырэктар Нацыянальнага гiстарычнага музея Аляксандр Храмой. — За год эмоцыi трошкi суцiшылiся. Напружаная праца скончылася. Яна была недарэмнай. Доказам таму — высокая цiкавасць грамадства i маё жаданне зноў i зноў вяртацца туды. Працягваем усебакова ўдасканальваць праект. У музеi «Кожны трэцi» праводзiлi рэспублiканскi семiнар, каб паспрыяць пераемнасцi нашага вопыту ў iншыя музеi краiны. Хочацца не столькi гаварыць пра тое, што зроблена, колькi думаць пра нашу сучаснасць i рабiць усё магчымае дзеля шчаслiвай будучынi. Вялiкая колькасць самых розных спецыялiстаў была задзейнiчана ў стварэннi музея. Атрымаўся сапраўдны прыклад, дзе даступна i змястоўна чалавеку любога ўзросту i нацыянальнасцi раскрыюць балючую тэму генацыду беларускага народа.

Падчас майго прыезду ў Хатынь сярод наведвальнiкаў было шмат школьнiкаў-старшакласнiкаў. Узнёслы настрой, з якiм дзецi выходзiлi з аўтобуса, змяняўся на ўдумлiвы лiтаральна з першых сказаў экскурсавода. А пасля непрацяглага, але змястоўнага i эмацыйнага наведвання музея было шмат самых розных уражанняў. «У кожным пакоi нешта адбывалася. I ўсё нiбы па-сапраўднаму», — паўтаралi падлеткi пасля экскурcii.

— Гэту атмасферу складана перадаць. Пачатак той страшнай пары, людзi з трагiчнымi лёсамi, рэчы побыту... Я быццам апынуўся там, убачыў кнiгi i цацкi дзяцей вайны, выслухаў iх, раздзялiў страх i боль, — дапоўнiў Максiм Кудзянаў, вучань 7 «Б» класа бярэзiнскай сярэдняй школы № 2.


Для настаўнiцы матэматыкi Галiны Калеснiкавай, што суправаджала вучняў, гэта быў трэцi прыезд у Хатынь.

— Упершыню пабывала тут у дзяцiнстве, у 5‑м класе, — дзелiцца субяседнiца. — Два гады таму была тут з мужам. Сёння прыехала з вучнямi. Ранейшыя эмоцыi аднавiлiся i нават узмацнiлiся. Сучасны i цiкавы падыход спалучэння экспанатаў, вiдэасуправаджэння, прыродных матэрыялаў. Музей «Кожны трэцi» — месца смутку, асэнсавання i прызыў да захавання гiстарычнай i духоўнай спадчыны Беларусi.

Кожны дзень супрацоўнiкi музея сустракаюць гасцей i пранiклiва расказваюць пра тое, што даўно i добра ведаюць. Але час не стаiць на месцы. Раскрываюцца новыя факты, лiчбы, абнаўляецца i сам мемарыяльны комплекс. Робiцца ўсё магчымае для ўшанавання памяцi ахвяр Вялiкай Айчыннай.

22 сакавiка на тэрыторыi мемарыяльнага комплексу «Хатынь» традыцыйна адбудзецца мерапрыемства, прысвечанае гадавiне незабыўнай трагедыi.

Па дарозе дамоў з Хатынi не хацелася размаўляць, а надаўжэй захаваць у сабе пачутае i ўбачанае. Так нарадзiўся верш — мой водгук пра наведванне спаленай вёскi. Абавязкова вярнуся туды разам са сваiмi дзецьмi.

Не кожны чацвёрты, а кожны трэцi

Патрапiў у чорную пашчу смерцi.

Забiтых мiльёны — няма забытых.

У душах, у кнiгах, на шэрых плiтах

Навечна ўпiсаныя iх iмёны.

Яны — каранi нашы. Мы — iх кроны.

I рана вайны, што трывожыць сэрцы,

Хлуснёй i бяспамяцтвам не сатрэцца.

Мы — мiрныя людзi, бяды не хочам.

Нiхто не завяжа народу вочы.

Здалёку нiкога вучыць не трэба,

Бо праўда за намi, над намi — неба.

Падмуркам духоўнасцi нам — святынi.

I водгукам страты — званы Хатынi.

Ды прадзедаў нашых запомнiм словы:

Шануйце свой край, зберагайце мову,

Бацькоўскае хаты святло i ганак

I кожны адведзены Богам ранак.

У вершах, у думках, у снах малюся

За мiрнае неба над Беларуссю!

rovdo@sb.by

Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter