З «Рэспублiкай» назаўжды

Газету выпiсваю штогод i вельмi ёю задаволена...

Газету выпiсваю штогод i вельмi ёю задаволена. Асаб­лiвую ўвагу надаю матэрыялам пра людзей, чые iмёны назаўсёды адбiлiся ў гiсторыi.

Шмат цiкавага ў газеце знаходзяць i iншыя члены маёй сям’i. Старэйшых вабяць палiтычныя навiны, аналiтыка i гаспадарчая рубрыка, дзяцей — сацыяльныя артыкулы i фотаздымкi. Не апошнюю ролю адыгрывае ў гэтым выпадку iнтэрнэт-версiя газеты.

Хацелася б, каб на старонках выдання друкавалася як мага больш матэрыялаў на роднай мове. Упэўнена, беларускамоўных чытачоў гэта яшчэ больш зацiкавiла б.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter