З правiнцыi — у Iнтэрнет

Сёння такое вiртуальнае падарожжа па ўсёй планеце ўжо не з вобласцi навуковай фантастыкi. Сучасныя камп’ютэрныя тэхналогii iмклiва асвойваюцца ў сельскай мясцовасцi, асаблiва ў школах.
Сёння такое вiртуальнае падарожжа па ўсёй планеце ўжо не з вобласцi навуковай фантастыкi. Сучасныя камп’ютэрныя тэхналогii iмклiва асвойваюцца ў сельскай мясцовасцi, асаблiва ў школах. Для прыкладу, пры Бешанковiцкiм раённым аддзеле адукацыi тры гады назад быў створаны цэнтр iнфармацыйных тэхналогiй. З дапамогай штатнага iнжынера-праграмiста да сеткi Iнтэрнета падключаны камп’ютэрныя класы ў сярэдняй школе № 2 райцэнтра, гарпасёлку Ула, вёсцы Ржаўка. Камп’ютэрныя тэхналогii пастаянна выкарыстоўваюцца ў навучаннi Бачэйкаўскай, Астровенскай сярэднiх школ, шэрагу iншых устаноў адукацыi, каб нароўнi з гараджанамi чэрпаць iнфармацыю з усiх даступных крынiц.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter