З малітвай на стадыён

Каталіцкія святары з розных краін згуляюць у футбол у Лідзе

Каталіцкія святары з розных краін згуляюць у футбол у Лідзе.

Гэта ўжо VIII чэмпіянат Еўропы па міні-футболе сярод ксяндзоў, які запланаваны на 24—28 лютага.

Удзел у iм прымуць каманды святароў з Аўстрыі, Беларусі, Босніі і Герцагавіны, Венгрыі і іншых краін.

У Беларусі ёсць чатыры футбольныя каманды ксяндзоў з Гродзенскай, Віцебскай, Пінскай і Мінска-Магілёўскай каталіцкіх епархій. Лепшыя іх удзельнікі і складуць у гэтым годзе зборную Беларусі. Прычым большасць у агульнай камандзе ігракоў з Гродзенскай епархіi. Плюс па два святары з Віцебскай і Мінска-Магілёўскай епархій. Зараз каманда ўзмоцнена трэніруецца пад кіраўніцтвам прафесійнага трэнера.

Месцам правядзення галоўных матчаў абраны спартыўна-аздараўленчы комплекс «Алімпія». Тут пройдуць асноўныя мерапрыемствы: урачыстае адкрыццё і закрыццё чэмпіянату, цырымонія ўзнагароджання. Частка адборачных гульняў пройдзе на пляцоўцы Лядовага палаца спорту.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter