Якая хата, такі і тын...

У Барысаве прайшла канферэнцыя, прысвечаная татам

У Барысаве прайшла канферэнцыя, прысвечаная татам.

Нельга не пагадзіцца з народнай мудрасцю, бо сапраўды бацькава выхаванне надзвычай важнае для паўнавартаснага фарміравання асобы дзіцяці. Аб ролі бацькі ў фарміраванні сем’яніна, патрыёта, працаўніка гаварылі гэтымі днямі ў Барысаве на раённай бацькоўскай канферэнцыі.

Яна сабрала больш як 500 удзельнікаў. Гэта бацькі, настаўнікі, прадстаўнікі ўлады і духавенства. Яны абмяркоўвалі праблемы сямейнага выхавання ў сямі секцыях на базе навучальных устаноў горада. На канферэнцыі прагучала шмат меркаванняў і прапаноў, а таксама былі названы як узорныя канкрэтныя сем’і. Таты расказвалі пра тое, як яны праз сумесныя справы, працу, захапленні перадаюць сваім дзецям веды, уплываюць на фарміраванне іх светапогляду, адносін да жыцця і людзей, да сям’і, здароўя, маралі, выбару прафесійнага шляху і гэтак далей.

На адной з секцый, якая працавала на базе Цэнтральнай раённай бібліятэкі імя І. Каладзеева, гаварылі аб захаванні традыцый сямейных чытанняў, ролі сям’і ўвогуле, і бацькі ў прыватнасці, у фарміраванні пазітыўных адносін падрастаючага пакалення да кнігі.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter