Як трапiць у «кропку»?

Чым блiжэй выбары, тым часцей мы задумваемся над тым, каго дэлегаваць...

Чым блiжэй выбары, тым часцей мы задумваемся над тым, каго дэлегаваць у распарадчыя органы ўлады, што павiнна адрознiваць будучых дэпутатаў ад сваiх папярэднiкаў?

Васiль Варанчук, дырэктар бабруйскай вытворчай фiрмы «Барро»:

— У гарадскiх газетах надрукаваны спiсы кандыдатаў у дэпутаты гарадскога Савета. Сярод iх нямала людзей вядомых, але ёсць i тыя, хто жадае ўпершыню паспрабаваць сябе на гэтай нiве дзейнасцi. У кожнай выбарчай акрузе па два, тры i болей прэтэндэнтаў на дэпутацкi мандат. I гэта добры знак: ёсць з каго выбiраць! Напэўна, гараджане будуць аналiзаваць кандыдатуры, супастаўляць, перш чым зробяць свой канчатковы выбар.

Наш горад хутка развiваецца. Аднак хацелася б, каб больш увагi ўдзялялася ўскраiнным раёнам. Праезд жа па вулiцы Шасэйнай нiкудышны — суцэльныя ямы, выбоiны. Нiяк не могуць хоць падлапiць гэтую дарогу адпаведныя службы. Вось мы i спадзяёмся, што з дапамогай дэпутатаў новага складу ўрэшце гэта зробiм.

Марыя Хацятоўская, работнiца гарадскога дзiцячага сацыяльнага прытулку, г. Бабруйск:

— Якiм павiнен быць дэпутат? Ды, напэўна, такiм, як наш дырэктар Людмiла Уладзiмiраўна: энергiчным, прынцыповым. Мне думаецца, такiя i пройдуць у дэпутаты.

 

Эдуард Бузак, былы дэпутат Бабруйскага гарсавета:

— Я некалькi склiканняў выбiраўся дэпутатам. Iмкнуўся апраўдваць давер. Рабiў нават болей, чым павiнен быў. Асаблiва па частцы камунальнага абслугоў-вання. Важна, лiчу, абраць людзей разваротлiвых, iнiцыятыўных. А гэта ад самiх выбаршчыкаў i будзе залежаць. Хацелася б, каб яны трапiлi ў самую «кропку».

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter