Я зачапiу за жывое

Я нарадзiуся у весцы Янковiчы Стаубцоускага раена, у Налiбоцкай пушчы.
Я нарадзiуся у весцы Янковiчы Стаубцоускага раена, у Налiбоцкай пушчы. Напiсау я пра сваю веску, пра свае дзяцiнства нямала творау. I пра тое, як наша веска у час вайны была спалена. Вядома, я прыйшоу на свет пасля гэтых страшных падзей, але насмелiуся апiсаць iх па успамiнах аднавяскоуцау - хацеу аддаць данiну памяцi тым, хто загiнуу. Многiя людзi з нашай вескi былi вывезены у Германiю, мой бацька па дарозе збег, у бежанстве сустрэуся з маей мацi... Пра тое, як бацькi, вярнуушыся на радзiму, ладзiлi жыцце на папялiшчы, - аповесць "Поклiч". У рамане ж "Заходнiкi" я не ставiу мэту зрабiць цэнтральнай тэмай вайну, партызанскую барацьбу, "легiянерау" - бо гэтыя тэмы у адным творы раскрыць немагчыма. Мой твор - пра пасляваенную рэчаiснасць.

Веска наша калiсьцi была вялiкая. Шмат людзей загiнула, было вывезена у Германiю. У 50-я частка выехала у Польшчу - iм паабяцалi зямлю, людзi нашы любiлi працаваць. З-за усiх трагiчных падзеяу сення у весцы каля 60 двароу. Пра падзеi вайны, пра станауленне калгасау сведкi расказвалi па-рознаму. Мне як лiтаратару давялося абагульняць, асэнсоуваць iх расповеды. Напачатку я напiсау невялiкую аповесць у выглядзе дзеннiка старшынi калгаса. У некаторай ступенi прататыпам паслужыу старшыня нашага калгаса, чалавек прыезджы, невялiкай адукацыi. Памятаю, мы, дзецi, падбiралi нявыбраную бульбу на калгасным полi, а старшыня адабрау яе у нас i стаптау канем... Выдатны рускi пiсьменнiк Федар Дастаеускi пiсау, што абяздоленыя, але таленавiтыя людзi тыпу Раскольнiкава могуць пры лепшых умовах стаць выдатнымi людзьмi. Але кожны з iх носiць у сабе маленькага Напалеона. I у адпаведных сiтуацыях яны становяцца страшнымi. У вобразе галоунага героя свайго рамана Кураглядава я хацеу прааналiзаваць гэтую праблему. Дзеннiк Кураглядава заканчваецца словамi, што ен жыу сумленна i можа смела глядзець людзям у вочы. Многiя так гаварылi i верылi у сказанае, хаця зрабiлi шмат злога, апраудваючы свае учынкi вышэйшымi мэтамi. Iх можна зразумець... Але i iм не варта ацэньваць сенняшнiя падзеi з пазiцыi тых часоу, калi iм давалася улада над людзьмi. Лiтаратар мае права прыдумляць герояу i геаграфiчныя мясцiны, адзiны крытэрый, якi нельга парушаць, - прынцып жыццевай прауды. Я не бачу нiчога кепскага у тым, што пра мой твор гучаць розныя меркаваннi. Добра i тое, што нехта мяне дапауняе.

Я лiчу, што "зачапiу за жывое", за тое, што балiць. Але я зачапiу не для таго, каб гэту рану патрывожыць, а каб у будучым такiя кураглядавы, як мой герой, намагалiся не праяуляць сваiх негатыуных рысау, а сумленна служыць народу.

Генрых ДАЛIДОВIЧ.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter