Техникумы продлили вступительные сроки

Я б у будаўнiкi пайшоў

Некоторые техникумы страны продлили сроки подачи документов до 15 сентября
Некаторыя ўстановы прафтэхадукацыі краіны падоўжаць прыём дакументаў да 15 верасня, паведамілі ў Мінадукацыі. Звязана гэта з тым, што не ўсе яны выканалі планы па наборы абітурыентаў.



Гаворка, як правіла, ідзе пра спецыяльнасці, якія не карыстаюцца вялікай папулярнасцю. Гэта напрамкі лёгкай прамысловасці, сельскагаспадарчы і будаўнічы профілі. Напрыклад, у Мінску ўстановы ўкамплектаваны крыху больш чым на 90%. У сувязі з гэтым да 15 верасня тут абітурыентаў чакаюць каледж швейнай вытворчасці, будаўнічыя ліцэі № 7, № 12, ліцэй № 9 аўтамабілебудавання, каледж будаўніцтва і камунальнай гаспадаркі, каледж лёгкай прамысловасці і комплекснай лагістыкі. Затое шэраг іншых спецыяльнасцей, у ліку якіх цырульнік-візажыст, майстар па манікюры і педыкюры, слесар па рамонце аўтамабіляў і г.д., у дадатковым наборы не маюць патрэбы.

Разам з тым, як запэўнілі ва ўпраўленні прафесійнай адукацыі Мінадукацыі, набор ва ўстановы ПТА ідзе на ўзроўні мінулага года.

Вера АРТЭАГА

veraart14@mail.ru
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter