Вытоки культуры духоўнай. У Мiнску дэманструюцца унiкальныя помнiкi старажытнага яраслаўскага iканапiсу.

Выстаўка “Яраслаўскiя iконы XVI–XVIII стагоддзяў” адкрылася ў Нацыянальным мастацкiм музеi Беларусi. Увазе наведвальнiкаў прадстаўлены 24 унiкальныя помнiкi жывапiсу з калекцыi аднаго з буйнейшых у Расii Яраслаўскага мастацкага музея.
Выстаўка “Яраслаўскiя iконы XVI–XVIII стагоддзяў” адкрылася ў Нацыянальным мастацкiм музеi Беларусi. Увазе наведвальнiкаў прадстаўлены 24 унiкальныя помнiкi жывапiсу з калекцыi аднаго з буйнейшых у Расii Яраслаўскага мастацкага музея. Сёння ў яго скарбнiцы захоўваецца больш за 60 тысяч твораў. Асобнае месца сярод iх займае багацейшая калекцыя iкон – каля 2 тысяч экземпляраў, самыя раннiя з якiх датуюцца XIII стагоддзем. Для параўнання: у фондах Нацыянальнага мастацкага музея Беларусi старажытных абразоў толькi паўтысячы. Яраслаўскi iканапiс славiўся здаўна. Росквiт яго прыпадае на XVII стагоддзе, калi горад з’яўляўся моцным гандлёвым цэнтрам, а яго багатае купецтва не шкадавала грошай на будаўнiцтва храмаў i заказы абразоў. Большасць экспанатаў выстаўкi, якiя дэманструюцца ў Мiнску, помнiкi якраз гэтага перыяду. Яны дазваляюць прасачыць прыкметы своеасаб-лiвай i непаўторнай яраслаўскай iканапiснай школы. Звычайна музейшчыкi стараюцца як мага менш турбаваць падобныя старажытныя рэлiквii пераездамi, выстаўляюць iх нячаста, а бывае, нават адмаўляюцца ад гэтага катэгарычна. Але ў яраслаўскiх каштоўнасцей была асаблiвая нагода для таго, каб вы-правiцца ў дарогу i гэтымi сакавiцкiмi днямi з’явiцца ў Мiнску. Выстаўка iх у беларускай сталiцы прысвечана 70-годдзю мiтрапалiта Мiнскага i Слуцкага Фiларэта, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусi, каранi роду якога знаходзяцца менавiта ў Яраслаўлi. У гэтым горадзе нарадзiлiся яго дзед i бацька. — Наша агульная хрысцiян-ская культура мае вялiкае значэнне ў яднаннi расiйскага i беларускага народаў. Гэта тыя духоўныя каранi, якiя неабходна адчуць i даць iм сiлу прарасцi, каб саюз памiж нашымi дзяржавамi мацаваўся i насычаўся жыццём, — адзначыў ўладыка Фiларэт, звяртаючыся да прысутных у ходзе цырымонii адкрыцця выстаўкi. Адметна, што разам з яраслаўскiмi абразамi ў музеi дэманструюцца яшчэ дзве не менш цiкавыя экспазiцыi. Нядаўна адкрытая — “Iканапiс Беларусi XVI–XVIII стагоддзяў”, якая дазваляе параўнаць мастацкiя традыцыi дзвюх iканапiсных школ, i выстаўка “Iканапiс Беларусi XXI стагоддзя”, якая дае магчымасць прасачыць, як працягваюцца старажытныя традыцыi ў творах сучасных майстроў-iканапiсцаў, залаташвачак, вышывальшчыц, ткачых, разьбяроў з дзесяцi бела-рускiх епархiй. Усе тры выстаўкi, прысвечаныя праваслаўнай культуры, аб’яднаны агульнай назвай “Духоўныя святынi Беларусi i Расii”. Гэты праект можна лiчыць своеасаблiвым прадвеснiкам маштабнай праграмы Года культуры Расii ў Беларусi, афiцыйнае адкрыццё якога адбудзецца ў Мiнску 15 красавiка. Дарэчы, у рамках гэтага мерапрыемства жыхары Беларусi паз-наёмяцца i з iншымi каштоў-насцямi з калекцыi Яраслаўскага мастацкага музея. Шэраг твораў XVIII–XX стагоддзяў з яго фондаў, а таксама палотны з яшчэ чатырох буйных расiйскiх музеяў прадставiць новая выстаўка — “Анталогiя рускага жывапiсу”.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter