На «Беларусь 3» покажут прямые трансляции отборочных туров конкурсов песни для «Славянского базара в Витебске»

Віцебск чакае лепшых

Тэлеканал «Беларусь 3» 16 сакавіка пакажа ў прамым эфіры фіналы адборачных тураў удзельнікаў XXІI Міжнароднага дзіцячага конкурсу «Віцебск-2024» і XXXIІI Міжнароднага конкурсу выканаўцаў эстраднай песні «Віцебск-2024», паведамляе прэс-служба Белтэлерадыёкампаніі.


Прамая трансляцыя з горада Бялынічы Магілёўскай вобласці пачнецца на тэлеканале «Беларусь 3» у 12:00. Першымі за права выступіць на галоўнай сцэне Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» будуць змагацца дзеці. А ў 17:00 творчае спаборніцтва, якое пройдзе з удзелам папулярных артыстаў эстрады, працягнуць дарослыя.

Нагадаем, у заключны тур нацыянальнага адбору выйшлі 20 выканаўцаў — 10 дзяцей ва ўзросце ад 8 да 14 гадоў і столькі ж маладых вакалістаў ва ўзросце ад 18 да 31 года.

Сярод фіналістаў адборачных тураў у гэтым годзе лаўрэаты і ўладальнікі Гран-пры радыёконкурсу «Маладыя таленты Беларусі», удзельнікі галоўнага музычнага шоу-праекта краіны

«Фактар.by», выхаванцы прадзюсерскага цэнтра «Спамаш», фіналісты рэспубліканскага конкурсу «Маладзечна».

pepel@sb.by

Фото БЕЛТА
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter