Вераснёўскiх ярмарак фарбы

Вiцебскiя гарадскiя ўлады на гэты конт не хвалююцца. Сёлета ёсць усе ўмовы, каб склады i засекi да новага сезона былi загружаны ў дастатку садавiнай i гароднiнай. Спецыяльным рашэннем гарвыканкома «Аб забеспячэннi насельнiцтва, устаноў аховы здароўя i адукацыi Вiцебска бульбай i гароднiнай у мiжсезонны перыяд 2004—2005 гг.» прадугледжваецца шырокi асартымент мясцовай i прывазной вiтамiннай прадукцыi. Камунальнаму унiтарнаму гандлёва-нарыхтоўчаму прадпрыемству «Вiталонга» даручана забяспечыць для гандлёвай сеткi 500 тон бульбы, 100 тон цыбулi, 50 тон яблыкаў... Дужа шчодрыя i ажыўленыя ў гэтыя днi вераснёўскiя ярмаркi, якiя разгорнуты ў самiх населеных мiкрараёнах абласнога цэнтра.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter