Однажды на заседании клуба «Лiтаратурнае прадмесце» мы заспорили, для чего писатели–поэты пишут. Вот такой «небанальный» вопрос. Ну а что? Ведь славы–денег сегодня занятие белорусской поэзией не гарантирует. Зато душевной работы, бессонницы, непонимания окружающих и прочих прелестей обитания в творческой среде огребешь, сколько и не заслуживаешь... Конечно, каждый высказывал свою собственную версию. От сублимации до страстной любви к слову... Одного ответа нет. Вот ведь Кафка сказал: «Писатель, который не пишет, — это чудовище, толкающее себя к безумию». К счастью, все «предместьевцы» обладают чувством юмора, рифма «сонца–бясконца» для них — объект стёба, и до пафоса дело не дошло... И я не знаю, будете ли вы, дорогие читатели, определять, для чего было написано то либо иное стихотворение из нашей подборки... Если правду сказать, надеюсь, что у вас даже такого желания не возникнет. Потому что поэзия должна быть самодостаточна. Как цветок, камень или дерево...
Руководитель молодежного клуба «Лiтаратурнае прадмесце» Людмила Рублевская.
[b]Усевалад Гарачка[/b]
* * *
Лёгка залез я
на высознае дрэва,
у iмгненне вока
аказаўся на самай вяршынi.
I дзiвiўся:
як гэта я здолеў зрабiць
так проста,
што зусiм не стамiўся?
А ўнiзе чакала зямля,
i трэба было вяртацца.
I раптам стала мне страшна.
Быць там, на вяршынi:
адзiн недакладны крок,
i — сарвешся.
i я
праз страх,
праз вялiзную працу
пачаў спускацца назад...
А потым дзiвiўся:
як гэта я здолеў спусцiцца
з такой недасяжнай вышынi?
[b]Алена Харук[/b]
* * *
Аддаць сябе за рэха Вашых слоў,
За прывiд шчасця блiзкi i далёкi.
Душу аддаць, каб толькi зноў i зноў
Гучалi дзесьцi побач Вашы крокi.
Каб неба ў колер зорнага святла
Не бачыла мяне — у адзiноце,
Каб поўня ўсю бяду маю звяла,
I месца не пакiнула самоце.
Аддаць, не патрабуючы назад
Нi цёплы подых ветру,
нi спатканне,
Нi тое, што хацелася сказаць,
Нi сумны погляд мой
на развiтанне.
Стаць летуценнiцай i марыць
аб жыццi,
Цi ў небе прамiльгнуць
мiльёнам знiчак.
Душу аддаць, а потым
прэч пайсцi
З надзеяю, што ты мяне
паклiчаш.
[b]Таццяна Будовiч[/b]
* * *
Не зоркi гараць — паходнi.
Глядзяць скрозь аблокi ўнiз
героi нябёсных хронiк
i вераць, што бачаць сны,
забыўшы жыццё зямное.
I што падаюцца сны
рэальней заўжды за тое,
аб чым не маўчаць яны.
* * *
Снежныя пiкi... У цёплым адзеннi
без шкадавання i рэштак надзей
побач заснуць i не ўбачыць
старэння
ў душах дарэшты самотных
людзей...
...Выспа цяпла на заснежаных
схiлах,
абмежаваны намётам сусвет
стаў для дваiх альпiнiстаў
магiлай
i навiной на палосах газет.
[b]Наталля Кучмель[/b]
* * *
Цераз якую муку вызнаем,
Чым дзячаць добрым, шчырым
i адданым,
I потым — выпадковым аддаем,
Што не насмелiлiся даць каханым.
I помняцца такiх
спатканняў сны
Тым саладзей, што адыходзяць
з ночай...
...Як лёгка з выпадковымi — яны
Запомняць нас такiмi,
як мы хочам.
* * *
Анёл, у лёце над зямлёю
Згубiўшы галаву,
Упаў, абняўшыся са мною,
У мокрую траву.
Вышынi горняга спакою
Сабой разбiў, як шкло, —
I ўпаў, абняўшыся са мною,
Каб мне мякчэй было.
Але i зрынуты з нябёсаў,
Расплюснуты аб дол
Звычайным чалавечым лёсам,
Усё адно — анёл.
Мiкола Кандратаў
* * *
У гэтым свеце часу нам
так мала дадзена, каб збыцца —
цячэ пясок, вада бруiцца,
пакуль душа шукае Храм.
Адзiн палёт стралы — ты сам.
I сонца рыжаю лiсiцай
бяжыць праз навакольны гам.
I свечка ветру так баiцца.
I вось жыцця паспела жыта,
I позна плакаць цi бажыцца,
хавацца ў палыновы сум.
Успыхне — i згасае свечка.
Спазнае сэрца чорны вечар,
душа п’е вечнасцi расу.
[b]Эндзi Квет [/b]
100 mpx
Кожны Твой позiрк,
таемны й задзiрысты,
Хацеў бы здымаць я на камеру
Сто мегапiкселаў
Кожны Твой уздых, ледзь
заўважны й парывiсты,
Хацеў бы здымаць я на камеру
Сто мегапiкселаў
Паехаў бы я на тыдзень
у Парыж з Табой
Хадзiлi бы разам каля бардэляў
i прыстаняў...
I калi б змог, назаўжды
сваё сэрца ачысцiў бы
Ад Цябе, нiбы камеру
Сто мегапiкселаў.
[b]Вiка Трэнас[/b]
Шлях да зор
мы павiнны быць разам — восень б’ецца ў прамерзлыя шыбы,
позiрк ворага зноўку па спiне
прабег халадком.
гэты поклiч крывi i паэзii —
з мудрасцю Шывы
не паблытай. Як блытаюць друз
з вершаваным радком.
глянь, анёлкi развешвалi крохкiя хрумсткiя зоры —
на зваротным шляху незнарок разлiлi малако.
iм не трэба займацца разборам прыватных гiсторый
i да мараў праз страшныя сны прабiрацца крадком
[b]Адам Шостак[/b]
* * *
Пачытай мне
маленькiя казкi,
каб паверыць у iх я не змог;
раскажы мне пра казачны снег,
пра сябе
i пра ранiшнi горад,
а ўсё iншае —
вырашыць лёс.
Раскажы мне пра вецер i зоркi,
я пачую ласкавы твой смех,
i ў каве
згублю свае слёзы,
усё дарэмна —
калi без цябе...
[b]Вiктар Ываноў[/b]
Перад выездам
Прачнуцца мужыком,
падняццца перакатам,
Схапiць свае штаны,
пабегчы адчыняць,
Паспець iх апрануць,
прыняць калег у хату,
Катлету з кавай пiць,
на таймэр пазiраць;
Палохаць мiнакоў
ласкавым цiхiм матам,
Праскочыць шумны пляц —
i вось —
купэ заняць.
Яшчэ хвiлiны тры стаяць
пад нiзкiм сонцам
I думаць усур’ёз, што
будзе дзень бясконцым.
[b]Маргарыта Аляшкевiч [/b]
* * *
На крылах цiшынi злятае
снежань,
крадзецца да канапы белы кот —
прыйшоў на пругкiх лапах
новы год
i побач лёг глядзець, як лепiць вежы
завея–волатка. Вакол яе вальсуюць
сланяты, не шкадуючы пуант.
Ад ветракоў шалее Расiнант,
мчыць за аблокi, што зiме
пасуюць —
на белай шыi мяккiх перлiн нiзка.
А як расчэпiцца, дык паляцяць
унiз,
загрукацяць на дах i на карнiз.
Глядзi, мой кот. Вясна яшчэ
не блiзка.
[b]Юлiя Новiк[/b]
* * *
Маленькi прамежак часу
Нас ад высноў аддзяляе.
Адразу або не адразу
Тыя, хто мае,
Зайздросцяць тым, хто не мае.
Цёплага неба кавалак.
Тыя, каму не хапала,
З надзеяй у восень–самоту
iдуць на абжытае месца.
Галодны на небе месяц.
Хаваюць ад месяца вочы
Тыя, каму не ўдасца
Здаць на праверку думкi,
Стаць на ўзроўнi з поўняй.
Лёсу кравец да ўсяго ахвочы.
ён будзе ў далонi пляскаць,
Усчынiць ён гвалт i ляскат,
Пасля з усяго пасмяецца...
Няма каму выкiнуць смецце.
[b]Ганна Федарук[/b]
* * *
Вечар... Скрыпучы мароз...
Печы вясковы пах...
З неба за ўсiм назiрае
Месяц — дзiвосны птах.
Недзе пагасла святло.
Ды варухнуўся цень...
Дзверы грукнулi моцна.
Слоў паляцеў прамень.
«Зараз, знайду толькi кiй...
Вось i ён, пад вакном...
Пойдзем глядзець на зоркi —
Трэба так перад сном...»
Снег некрануты амаль...
Моўчкi iдуць утраiх:
Месяц, бабулька, дзяўчынка...
Па добры сон — да святых.
[b]Юрась Нераток[/b]
Лiстападнае танга
Сумны восеньскi дождж,
Беспрасветна–абстрактны
малюнак,
I спаднiцамi–клёш
Легла лiсце ў чаканнi зiмы...
Так, напэўна, было б,
Але ўсё памяняў пацалунак —
Як няправiльны дроб,
Дзе дзялiмае з дзельнiкам — мы.
Хай ляцiць над зямлёй
Мокры вецер прадвесцем разладу,
I халоднай змяёй
Хай варушыцца часам сумнеў!
Не адолець нiчым
Захапленне, пяшчоту, спагаду
I не будзе прычын,
Каб змянiлася ўсё неспадзеў.
Неспагадлiвы лёс
Нападае то з фронту, то з фланга.
Ды адчайнае «SOS»
Не сарвецца ў бязлiтасны свет.
Бо рытмiчна гучыць
У душы лiстападнае танга —
I раскута iмчыць
За вясновымi марамi ўслед.
[b]Таццяна Пратасевiч[/b]
* * *
Не калядныя маразы,
А вадохрышча зацяжное.
I блiшчаць на галлi лазы
Раптам коцiкi — веснавое.
Недасягнута вышыня.
Хопiць месца яшчэ для росту.
Я гляджу ў вышыню штодня
I душою малюся проста.
[b]Iгар Клепiкаў[/b]
* * *
Мне пакiнулi Слова,
Не сказаўшы — навошта.
Мне пакiнулi Слова —
Да лепшых часоў.
Я, скрывiўшыся, думаў:
Лепей кiнулi б грошай.
А была бы нагода —
Сабе бы Слова знайшоў.
I забыўся на Слова —
Закацiлася ў дзiрку,
Закацiлася ў цёмны
I запылены кут...
I нiхто не заўважыў,
Што вакол пацiшэла,
I не Словы, а слоўцы
Сёння чуюцца тут.
[b]Рагнед Малахоўскi[/b]
* * *
Ценем затуманенага саду
Цiхi вечар вусны мне кране.
Я п’янеў ад рэха лiстападу,
А яно смяялася з мяне.
Ля агню, што грэў душу шыпшыне,
Грэшны шлях самотнага знайшоў.
Па самотнай i пустой сцяжыне
Я, нiбы да споведзi, iшоў.
Ты насустрач крочыла, як мара.
Ты — спакуса, я — жыцця адчай.
Хопiць лiстападнага пажару!
Не страчай мяне ты, не страчай!
Танчаць ценi вогненнага саду.
Мой адчай спакусу не мiне.
Стаць бы мне працягам лiстападу,
Ды цi зразумееш ты мяне?
[b]Андрей Тявловский[/b]
* * *
Сколько б ни длился мрак,
Помни: зима не вечна.
Стихнут на миг ветра,
И сиротливый вечер
Молча отступит в тень,
Вдруг уступив рассвету,
И загорится день —
Чистый, весенний, светлый,
Верь — и растает лед.
Верь — и снега смирятся.
Верь — и весна придет,
Чтобы навек остаться.
Верь — и весна придет...
Однажды на заседании клуба «Лiтаратурнае прадмесце» мы заспорили, для чего писатели–поэты пишут