Вам распiлаваць дровы?

У Лепельскiм раёне створаны i дзейнiчае цэнтр сацыяльнай дапамогi насельнiцтву. Адна з самых запатрабаваных яго паслуг у райцэнтры i шэрагу навакольных вёсак – распiлоўка дроў. А паколькi наблiжаецца вясна, то цэнтр сацыяльнай дапамогi зрабiў своеасаблiвае апытанне насельнiцтва з мэтай пашырэння кола паслуг. Выявiлася, што будзе шмат заказаў на чыстку комiнаў печаў у прыватных дамах, рамонт агароджаў i парканаў, добраўпарадкаванне i чыстку калодзежаў, дастаўку буйнагабарытных рэчаў. Ну а распiлоўка дроў i колка iх запатрабаваныя круглы год.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter