В стране начались сборы военнослужащих запаса: первый призыв — в войска радиоэлектронной борьбы

Ваенкамат трубiць прызыў

Пачалася праверка боегатоўнасцi войскаў радыёэлектроннай барацьбы. Кожны ваенны камiсарыят Мiнска адправiў з запасу па камандзе спецыялiстаў у 10-ы асобны батальён радыёэлектроннай барацьбы. Усяго 40 чалавек. На 30 сутак вайскоўцы запасу вернуцца ў свае армейскiя гады, ацэняць стан сучасных узброеных сiл. Iм выдадуць форму ўжо новага ўзору, дзе не трэба падшываць падкаўнерыкi.

На 30 сутак вайскоўцы запасу вернуцца ў свае армейскія гады, ацэняць стан сучасных узброеных сіл.

Ваенны камiсарыят Маскоўскага раёна Мiнска ўкамплектаваў каманду аператыўна — за пару дзён.

— Каго засталi дома, а каму ўручылi павестку на працы, — удакладнiў намеснiк ваеннага камiсара, начальнiк мабiлiзацыйнага аддзела падпалкоўнiк Максiм Цярэнцьеў. — Апавясцiлi каля 160 чалавек, на зборы ж адправiлiся шэсць.

Перад адпраўкай у войска — уводны iнструктаж аб патрабаваннях бяспекi i адкрытая гутарка. Падпалкоўнiк Максiм Цярэнцьеў выслухаў жыццёвыя пытаннi хлопцаў. У каго з дня на дзень павiнна нарадзiцца дзiця, у каго бацькi састарэлыя хварэюць. Таму яны на зборы не паедуць.

Мiкалай Кiсунько — стропальшчык на будаўнiчым прадпрыемстве «МАПIД». Працуе на аўтакране. З тэхнiкай на «ты» яшчэ з армii, дзе быў механiкам- вадзiцелем мнагамэтавага транспарцёра МТ-ЛБ. Праходзiў тэрмiновую ваенную службу ў 72-м гвардзейскiм аб’яднаным навучальным цэнтры ў далёкiя нулявыя:

— Дзве педалi, два рычагi, нiчога складанага. Яшчэ не забыўся, як баявой машынай кiраваць.

Гэта ўжо другiя зборы для Мiкалая. Папярэднiя — у 2018 годзе:

— I часцей бы ездзiў, але з працы не адпускаюць, — смяецца. — Зборы — добрая магчымасць вырвацца з чарады будняў, змянiць абстаноўку, асвяжыць думкi. Калi хочаце —маленькi адпачынак, заробак жа захоўваецца.

Патрыятычнае стаўленне да службы ў армii Мiкалай прывiвае i свайму сыну, якi вучыцца ў 8-м класе:

— Кiрыл, рыхтуйся — падцягвайся, адцiскайся, пойдзеш у сiлы спецыяльных аперацый. На цэлую галаву ўжо вышэйшы за мяне, у танк або МТ-ЛБ не ўмесцiцца.

Аляксандру Козыру 20 гадоў. Працуе на МЗКЦ у ваенiзаванай ахове. Пайшоў у запас усяго чатыры месяцы таму. Служыў у 10-м РЭБ, так што едзе па ўжо вядомых сцежках. Быў аператарам пункта кiравання i станцыi перашкод. Да гэтага скончыў каледж па спецыяльнасцi «аператар ЭВМ». Аляксандру па душы ваенная служба. Магчыма, вiной гэтаму — iнжынерны склад розуму i спакойны характар.

Да варот ваенкамата пад’ехаў аўтобус. Сабярэ яшчэ байцоў запасу з суседнiх раёнаў горада i адправiцца ў Барысаў. Зусiм хутка прызыўнiкi з гэтага аўтобуса ўспомняць прызабытую ваенную навуку.

ikras@sb.by

Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter