У загс — па чарзе

У Магілёве ў 2013-м шлюбы зарэгістравалі больш чым 3600 пар

Магілёўскія маладажоны сталі больш эканомнымі.

Мінулы год для абласнога цэнтра аказаўся багатым на вяселлі. Вузамі Гіменея ў 2013-м сябе звязалі больш чым 3600 пар — амаль на пяцьсот больш, чым у 2012 годзе.

— Апошні раз такая колькасць шлюбаў была зафіксавана ў 2008-м, — удакладніла начальнік аддзела ЗАГС Магілёўскага гарвыканкама Галіна Аношка. — Сваю лепту ў вясельны бум унеслі і змены ў Кодэксе аб шлюбе і сям’і, якія ўступілі ў сілу ў ліпені мінулага года і далі магчымасць паставіць штамп у пашпарт у любым загсе рэспублікі. У выніку ў нас пабывалі маладажоны з усіх раёнаў вобласці і нават Мінска.

Дарэчы, зараз яны сталі больш эканомнымі: шлюбы рэгіструюць без урачыстасцей.

У гэтым годзе, хутчэй за ўсё, колькасць жадаючых ажаніцца ў Магілёве таксама будзе вялікай. У студзені на правя-дзенне вясельных урачыстасцей папярэднія заяўкі падалі больш за 450 пар. Па ўсім бачна, выбар асэнсаваны: пад вянец ідуць у сярэднім у 29 гадоў.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter