У Джамаля цяпер ёсць пара

Услед за вярблюдам Магілёўскі заасад набыў для яго і экзатычную «нявесту».
Услед за вярблюдам Магілёўскі заасад набыў для яго і экзатычную «нявесту».

Як і самога «жаніха», які прапісаўся ва ўтульным вальеры яшчэ ў верасні гэтага года, вярблюдзіцу ў Магілёў даставіў маскоўскі бізнесмен.

— Мы даўно планавалi набыць пару двухгорбых пастаяльцаў, — кажа дырэктар Магілёўскага агралесатэхнічнага кале¬джа, заснавальнік заасада Георгій Маліноўскі. — І вельмі рады, што гэтыя мары ў поўнай меры ажыццявіліся акурат напярэдадні навагодніх свят.

Новая жыхарка паспела пазнаёміцца з Джамалем — такое імя вярблюду падабралі ў час спецыяльнага конкурсу. За экзатычную прыгажуню, як і за яе «жаніха», разлічыліся трыма маленькімі высакароднымі аленямі. І зноў аб’явілі ў каледжы конкурс — цяпер ужо на лепшае імя для «нявесты», якое затым будзе ўпісана ў спецыяльны пашпарт жывёлiны.

Святлана МАРКАВА, «Р»
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter