У Рагачове адкрыюць помнік згушчонцы.
Трохметровую скульптуру з металу і керамікі ўсталявалі насупраць адміністрацыйнага будынка Рагачоўскага малочна-кансервавага камбіната.
Адкрыццё помніка стане адной з галоўных падзей у час святкавання 75-годдзя прадпрыемства. У праграме — сямейныя фізкультурна-аздараўленчыя конкурсы, спартландыя для школьнікаў, адкрыты шахматны турнір, рыцарска-гульнявое шоу, турнір па чарлiдынгу, а таксама ўрачысты вечар у гарадскім Доме культуры, канцэрт беларускіх артыстаў на плошчы. Завяршальным акордам свята стануць вогненнае шоу і феерверк.