У аршанскіх спадніцах і чаравічках “Белвеста”

З паўтары сотні прэтэндэнтак на званне самай прывабнай і абаяльнай прыгажуні беларускай поўначы ў фінал абласнога тура выйшла 16 дзяўчат. Але і з парадзеўшага амаль у дзесяць разоў рада на IV Нацыянальны конкурс прыгажосці трапяць толькі тры паўночныя “жар-птушкі”. 16 красавіка стануць вядомыя імёны “Міс Віцебск” і дзвюх яе спадарожніц на сталічны подыум. А пакуль прэтэндэнткі ў “каралевы прыгажосці” адпрацоўваюць мадэль уласнай непаўторнасці. У многім гэтаму дапамагаюць мясцовыя фірмы, прадпрыемствы, фундатары-патрыёты. Славутыя абутковыя заканадаўцы моды “Белвест” і “Марко” прадастаўляюць прыгажуням шыкоўныя чаравічкі, Аршанскі льнокамбінат – самую тонкую натуральную тканіну, ААТ “КІМ” – узорыстыя купальнікі... Каб і ў сталіцы не аспрэчвалі, што Віцебск – горад прыгажунь.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter