“Ты не згаснеш, ясная зараначка...”

25 мая, у гадавіну з дня смерці Максіма Баг- дановіча, Літаратурны музей яго імя ладзіць мерапрыемствы, прысвечаныя памяці класіка беларускай літаратуры.
Крыўдна мала было адмерана лёсам Максіму Багдановічу – ён пайшоў з жыцця ў няпоўныя 26. Вельмі мала – усяго дзесяць гадоў — працягвалася яго літаратурная дзейнасць. Але творам, якія ён пакінуў пасля сябе, наканавана неўміручасць. Шэдэўрамі нацыянальнай лірыкі сталі многія яго вершы, у ліку якіх славутыя “Зорка Венера” і “Слуцкія ткачыхі”. Сёння кветкі лягуць да помніка Максіму Багдановічу ў Мінску, памінальная служба пройдзе ў саборы Cвятых Пятра і Паўла. А для прыхільнікаў таленту паэта плануецца вольнае наведванне экспазіцыі сталічнага Літаратурнага музея М.Багдановіча, а таксама яго філіялаў: “Беларуская хатка” ў Мінску і “Фальварак Ракуцёўшчына” ў Маладзечне.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter