Ты — мая Радзiма

Беларусь, мой любы край, Ты — мая Радзiма, Не зраўняюцца з табой Прыгажосцi Рыма...
Беларусь, мой любы край,
Ты — мая Радзiма,
Не зраўняюцца з табой
Прыгажосцi Рыма.

Еўфрасiннi Крыж святы
I Скарыны слова —
Гэта скарб наш залаты,
А ў iм наша мова.

Гэта ўсё у нас з табой
Спадчына духоўная.
Беларуская душа —
Шчырая, грунтоўная.

Безлiч гора i пакут
Ты за вякi спазнала,
I за свой радзiмы кут
Жыццяў шмат паклала.

У Айчынную вайну
Мужнасцю бязмежнай
Атрымала права быць
Сёння незалежнай.

Будзеш ты ў вяках квiтнець,
Расцi будуць дзецi,
Будуць мову чуць тваю
Ва ўсiм белым свеце!

Фелiкс ШКIРМАНКОЎ, ветэран Вялiкай Айчыннай вайны.

Слаўгарад.

Советская Белоруссия № 92 (24722). Вторник, 19 мая 2015
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter