Творчае сузор’е

Усю  самабытную  прыгажосць  i  шчодрасць  народных  талентаў  сталiчнай  вобласцi  сабралi  кiрмаш  рамёстваў  i  святочны  канцэрт Гаманкiм кiрмашом рамёстваў з гульнямi, песнямi, пачастункамi распачыналася ў сталiцы творчая справаздача Мiнскай вобласцi, прысвечаная 65-годдзю вызвалення Беларусi ад нямецка-фашысцкiх захопнiкаў. На Кастрычнiцкай плошчы свае вырабы прадставiлi амаль 100 майстроў народнай творчасцi з розных раёнаў вобласцi. Клецкiя вышыўкi, нясвiжскае саломапляценне, маладзечанскiя кошыкi i выцiнанкi, вiлейскае бондарства, мядзельская разьба па дрэве, капыльскiя тканыя ручнiкi i посцiлкi... Усю гэтую самабытную прыгажосць можна было не толькi пабачыць, але i набыць. А то i проста атрымаць у падарунак ад аўтара ў знак прыемнага знаёмства. Менавiта такiм яно стала для майстра керамiкi з Лагойска Мiкалая Стрэльчанкi i вядомага беларускага скульптара Iвана Мiско. З кiрмашу мастак-прафе­сiянал панёс сiмпатычную глiня­ную фiгурку, зробленую таленавiтым калегам-аматарам... На здымку: зачараванне танцам.

Усю  самабытную  прыгажосць  i  шчодрасць  народных  талентаў  сталiчнай  вобласцi  сабралi  кiрмаш  рамёстваў  i  святочны  канцэрт

Гаманкiм кiрмашом рамёстваў з гульнямi, песнямi, пачастункамi распачыналася ў сталiцы творчая справаздача Мiнскай вобласцi, прысвечаная 65-годдзю вызвалення Беларусi ад нямецка-фашысцкiх захопнiкаў.

На Кастрычнiцкай плошчы свае вырабы прадставiлi амаль 100 майстроў народнай творчасцi з розных раёнаў вобласцi. Клецкiя вышыўкi, нясвiжскае саломапляценне, маладзечанскiя кошыкi i выцiнанкi, вiлейскае бондарства, мядзельская разьба па дрэве, капыльскiя тканыя ручнiкi i посцiлкi... Усю гэтую самабытную прыгажосць можна было не толькi пабачыць, але i набыць. А то i проста атрымаць у падарунак ад аўтара ў знак прыемнага знаёмства. Менавiта такiм яно стала для майстра керамiкi з Лагойска Мiкалая Стрэльчанкi i вядомага беларускага скульптара Iвана Мiско. З кiрмашу мастак-прафе­сiянал панёс сiмпатычную глiня­ную фiгурку, зробленую таленавiтым калегам-аматарам.

Мiж iншым, вядомых асоб на шматлюдным кiрмашы было нямала. Дырэктар Нацыянальнай бiблiятэкi Раман Матульскi пры­глядаўся да слуцкiх лялек у на­род­ных строях, намеснiк мiнiстра культуры Уладзiмiр Грыдзюшка прымяраўся да шыкоўнага плеценага крэсла-качалкi любан­скiх майстроў. Дэталёва знаё­мiўся з кiрмашом i старшыня Мiнскага аблвыканкама Леанiд Крупец. Асаблiвую ўвагу кiраў­нiка сталiчнай вобласцi пры­цягнулi паясы, вырабленыя адной са старэйшых майстрых Валожыншчыны Марыяй Стасяловiч.

Людна было каля сталоў са стравамі беларускай народнай кухні, дзе шчодрыя гаспадыні з Любаншчыны частавалі гасцей мясцовымі прысмакамі: каўбаскамі і салам, пірагамі і блінцамі, кашай і калдунамі... Зразумела, не абышлося на кірмашы і без вясёлых народных песень, гульняў і забаў, да якіх лёгка далучалі ўсiх сама-
дзейныя артысты Міншчыны.

Прадоўжылася творчая справаздача сталічнай вобласці ў вялікай зале Палаца Рэспублікі, дзе адбыўся святочны канцэрт “Міншчына – сэрца Беларусі”. На галоўную сцэну краіны выйшлі лепшыя з лепшых — каля 70 аматарскіх творчых калектываў, у тым ліку дваццаць дзіцячых і пяць сямейных. Усе з ганаровымі званнямі — узорныя, народныя, за-служаныя. Аркестры, хоры, ансамблі харэаграфічныя, вакальныя, народнай музыкі, эстрадныя і цыркавыя студыі. Песенны дыяпазон – ад аўтэнтычнага фальклору да оперных арый. І толькі шчырае, “жывое”, адмысловае выкананне. Бо інакш не бывае, калі на сцэне – самыя народныя артысты.

Апладысменты, авацыі табе, Міншчына!

На здымку: вось гэта пры­смакi.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter