Трэцяя сусветная

Мы неяк прызвычаіліся да жахлівага слова “вайна”.
Мы неяк прызвычаіліся да жахлівага слова “вайна”. Вайна ў пачатку XXI стагоддзя вызначаецца не столькі рэгулярнымі войскамі супрацьдзеючых бакоў, якія ўмацаваліся па абедзве стараны лініі фронту, колькі барацьбой пэўных міжнародных сіл уплыву за эканамічны і рэсурсны патэнцыял асобных дзяржаў, спробамі палітычнага, фінансавага, ваеннага і рэлігійна-экстрэмісцкага ўціску на некаторыя рэгіёны свету, змяненнямі, а то і проста знішчэннем звыклага ладу жыцця людзей на Блізкім і Сярэднім Усходзе, у Афганістане, ва Украіне і іншых гарачых кропках планеты.

Адзін з самых небяспечных на сёння анклаваў сусветнага антытэрарыстычнага супрацьстаяння — дзейнасць ісламафашысцкай групоўкі “Ісламская дзяржава” (ІД) на тэрыторыі Сірыі, Ірака і Лівіі.
Кароль Іарданіі Абдала II лічыць: “Гэта — Трэцяя сусветная вайна. Мусульмане, хрысціяне, а таксама людзі, якія належаць да іншых рэлігій, уцягнуты ў гэтую барацьбу цяперашняга пакалення”. Манарх упэўнены, што супраць злачынцаў ІД аб’ядноўваюцца і выступаюць не толькі на Захадзе, але і розныя напрамкі ўнутры іслама.

Ацэньваючы тамтэйшую геапалітычную сітуацыю, канадскае выданне Global Research піша: “Выбіраючы паміж паразай ісламскага экстрэмізму на Блізкім Усходзе і паразай Расіі, відавочна, што ЗША выбіраюць апошняе. Прэзідэнт ЗША Барак Абама адчувае нянавісць да Расіі, яго палітыка не толькі ў адносінах да Украіны, але і ў стасунках да Сірыі, Ірана і іншых дзяржаў падпарадкоўваецца асноўнай мэце — аслабіць РФ”. Паводле меркавання Global Research, “Сірыя — ключ да замяшчэння Расіі ў ролі галоўнага пастаўшчыка прыроднага газу ў Еўропу. Гэта краіна з’яўляецца адзіным бар’ерам на шляху газаправоду з Катара праз Саудаўскую Аравію, Іарданію і Турцыю ў ЕС”.

Аднак пакуль мудрагелістыя глабальныя ігракі ладзяць свае партыі, імкнуцца знішчыць, ці хаця б моцна аслабіць эканоміку ідэалагічнага праціўніка санкцыямі і абмежаваннямі, сотні эмісараў-вярбоўшчыкаў “халіфату” разлятаюцца па ўсім свеце, каб заклікаць пад чорныя сцягі радыкальнага экстрэмізму свежыя сілы “ідэйных” наймітаў джыхаду. І маюць даволі значны поспех у дадзенай справе.

Агонь вайны мусіць і далей распальвацца: суніцкія баевікі робяць напады на вёскі, дзе жывуць хрысціяне і вернікі іншых канфесій, спальваюць іх дамы, храмы, яны забіваюць і бяруць у палон сотні мірных жыхароў. Знішчаюць ісламісты і сусветную культурную спадчыну рэгіёна, узрост якой перавышае тысячы гадоў.

Вось такія навіны. Сустрэнемся...
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter