Талент ад роднай зямлi

Вучань 11-га класа чашнiцкай школы прадстаўлены да прэмii Жарэса Алфёрава

Вучань 11-га класа чашнiцкай школы № 4 Мiкiта Дубко прадстаўлены да ганаровай прэмii Жарэса Алфёрава, якая ўручаецца маладым беларускiм вучоным. У хуткiм часе мясцовы вундэркiнд з энцыклапедычнымi здольнасцямi атрымае адпаведныя рэгалii.

Як бачна, чашнiцкая зямля, якая з’яўляецца i малой радзiмай лаўрэата Нобелеўскай прэмii Алфёрава, не бяднее на таленты. Чарговае пацвярджэнне таму – раённая Дошка гонару, на якой неўзабаве побач з перадавiкамi розных галiн прамысловасцi будзе змешчаны партрэт лепшай вучанiцы раёна Дашы Гаспадарык з горада Новалукомля. Такiм чынам у раёне ўшаноўваюцца маладыя таленты.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter