Свяшчэнная зямля: Вiцебск, Магiлёў...

Рэдкае па форме i зместу вiдовiшча адбылося на вулiцах i плошчах старажытнага Вiцебска. Капсула са свяшчэннай зямлёй з Брэсцкай крэпасцi, нiбыта пад сцяг, сабрала тысячы людзей рознага ўзросту, веравызнання, сацыяльнага статуса. Горад на Заходняй Дзвiне стаў трэцiм па лiку, куды завiтаў сiмвал усенароднага гора i ўсенароднай радасцi, як знак яднання ў перамозе над «карычневай чумой». Ва ўшанаваннi подзвiгу беларускага народа разам з свецкiмi ўладамi i грамадзянамi прынялi ўдзел архiепiскап Вiцебскi i Аршанскi Дзiмiтрый, мясцовае свяшчэнства, якiя адслужылi панiхiду па аддаўшых жыццё за свободу Айчыны. Затым машына з капсулай палiтай крывёю зямлi крэпасцi-героя ўзяла курс на Магiлёў. Экспедыцыя памяцi будзе доўжыцца да юбiлея Перамогi.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter