Стук апоўначы — Езус прыходзiць

Пастырскае Пасланне Мiтрапалiта Тадэвуша Кандрусевiча на Божае Нараджэнне 2013 года

Пастырскае Пасланне Мiтрапалiта Тадэвуша Кандрусевiча на Божае Нараджэнне 2013 года


Глыбокапаважаныя браты ў святарстве, кансэкраваныя асобы, браты i сёстры!


1. Iзноў, як штогод, мы адзначаем радаснае i збаўчае свята Божага Нараджэння, калi дома ладзiм ялiнкi, купляем падарункi дзецям i спяшаемся да касцёла, каб у роздуме стаць каля ясляў, дзе знаходзiцца фiгурка Немаўляткi Езуса. Менавiта гэтае слабое фiзiчна Дзiця стала мацнейшым за магутных гэтага свету i адыграла непаўторную ролю ў жыццi чалавецтва, бо Яно — гэта доўгачаканы Збаўца.


Сёння мы становiмся каля ясляў, каб падзякаваць Богу за такi вялiкi дар Яго любовi i ад Яго вучыцца такой любовi, якая павiнна абняць сучасны, поўны эгаiзму, iмкнення да ўзбагачэння любым коштам i поўны самазадаволенасцi свет. Гэтая любоў яму патрэбная больш за ўсё. Яе адсутнасць з’яўляецца самым небяспечным крызiсам, якi вядзе ў сляпы завулак i якi ўжо так моцна паразiў чалавецтва, што яно не ведае, як знайсцi выйсце. А яно на самай справе ёсць — яно ў Езусе Хрысце i Яго любовi да чалавека.


Гiсторыя паўтараецца. Дзве тысячы гадоў таму чалавецтва таксама знаходзiлася на мяжы самазнiшчэння. Найлепшым прыкладам можа служыць Рымская iмперыя, дзе панаваў прынцып: «хлеба i вiдовiшчаў», што на сучаснай мове можна акрэслiць як iмкненне да багацця i задавальненняў. Менавiта гэты прынцып давёў яе да краху.


2. Тады, дзве тысячы гадоў таму, сярод цёмнай ночы граху апоўначы раздаўся стук. Гэта быў стук Марыi i Юзафа ў дзверы гасцiнiцы, каб знайсцi месца, дзе мог бы нарадзiцца Збаўца свету. На самой справе гэта быў стук Бога ў дзверы чалавечага сэрца.


Хаця ў тыя часы габрэйскi народ вызначаўся вялiкай гасцiннасцю i лiчыў сваiм абавязкам прыняць у дом кожнага падарожнiка, тым не менш адказ на просьбу Юзафа быў адмоўны, хаця ноч была халоднаю. Яна была халоднаю фiзiчна, але перадусiм халоднаю маральна, бо сэрцы людзей на просьбу прыняць цяжарную жанчыну ў свой дом казалi ёй рашучае «не». Такiм чынам Марыi i Юзафу трэба было шукаць цяпла сярод жывёлаў. Нездарма кажуць, што чалавек можа быць настолькi жорсткiм, што паступае горш, чым жывёла. Парадокс — чалавек не прыняў Бога, а жывёлы прынялi...


Тут дарэчы ўспомнiць словы Святога Пiсання з Паслання прарока Iсаi: «Вол ведае гаспадара свайго, i асёл яслi гаспадара свайго; а Iзраiль не знае Мяне, народ Мой не разумее» (пар. Iс 1, 3). Або словы Евангелля: «У свеце было (Слова), i свет праз Яго стаўся, i свет не пазнаў Яго. Да свайго прыйшло, i свае Яго не прынялi» (Ян 1, 10–11).


Раздаўся стук сярод ночы — i жывёлы прынялi Езуса i абагрэлi Яго ў той час, калi народ не прыняў свайго Валадара. Аднак, нягледзячы на ўсё, у цемру i холад гэтай ночы ўвайшло святло i цяпло Божай любовi. Любоў абняла ўсю зямлю (пар. 2 Кар 5, 14), а народ, якi хадзiў у цемры, убачыў святло вялiкае (пар. Iс 9, 2).


3. Усё гэта азначае, што Бог, якi з вышынi нябёсаў спусцiўся на нашу грэшную зямлю, у гэты цёмны i халодны свет, на самой справе схiлiўся над намi. Ён нарадзiўся не ў каралеўскiм палацы, але ў Бэтлеемскай стайнi, бо павiнен быў перамагчы злога духа сваёй пакораю. I кожны, хто знойдзе Яго ў гэтую знакавую ноч, таксама павiнен схiлiцца.


Гэтае схiленне Бога бачна нават у тапаграфii месца, дзе Ён нарадзiўся. Гарады Святой Зямлi пабудаваны на вяршынях высокiх гор. Гэта было зроблена для таго, каб выкарыстаць для сельскай гаспадаркi пладародныя далiны i схiлы гор. Таксама i Бэтлеем знаходзiцца на гары, у той час як багатыя пашы знаходзяцца ўнiзе. Вулiцы Бэтлеема таксама вельмi пакручастыя i нават пабудаваны на розных узроўнях. Такiм чынам, задняя частка многiх дамоў спускаецца крута ўнiз, дзе калiсьцi знаходзiлiся памяшканнi для жывёлы.


Менавiта там Марыя з Юзафам у тую халодную i цёмную ноч, спяшаючыся, шукалi месца, дзе мог бы нарадзiцца Збаўца свету. Там Бог нахiлiўся да зямлi, каб прыйсцi ў гэты свет.


Тыя, хто шукае Бога, таксама павiнны нахiлiцца. Нават у наш час, каб увайсцi ў грот Нараджэння ў Бэтлееме, найперш трэба моцна нахiлiцца, прайсцi праз нiзкi праход i спусцiцца глыбока ўнiз. Там неабходна стаць на каленi, каб дакрануцца да месца Нараджэння Езуса, дзе на лацiнскай мове напiсаны словы: «Hic Verbum Caro factum est» — «Тут Слова сталася Целам».


Такiм чынам, Бог нахiляецца над намi, каб прыйсцi да нас. I мы таксама павiнны нахiлiцца, каб знайсцi Яго. Бог не мае ганарлiвасцi i прыходзiць, каб сваёю пакораю перамагчы яе. Гонар не можа перамагчы гонару. Толькi пакора можа яго перамагчы. Цемра таксама не можа перамагчы цемру. Яна можа быць пераможана толькi святлом. Гэта вiдавочна, i пра гэта мы ўсе вельмi добра ведаем.


Толькi самадастатковы, упэўнены ў сабе, упарты чалавек будзе працягваць жыць самазнiшчальным жыццём, не гатовы прызнаць, што ён выбiўся з сiл i што яго жыццё зламалася. Але калi чалавек схiлiцца перад Богам, то Ён падыме яго ўверх, адновiць i пераменiць.


«Чалавек, якi ўяўляе сябе богам, у Хрысце сустракае сапраўднага Бога, якi стаўся чалавекам. Непераўзыдзеная ганарлiвасць i гонар чалавека сустракаюць непераўзыдзенае самапрынiжэнне i пакору Бога», — кажа сучасны англiйскi антраполаг Крыстафер Уэст.


Менавiта таму Бог схiляецца над чалавекам, i мы сёння святкуем гэтую таямнiцу Яго схiлення над намi для таго, каб нас падняць i дапамагчы нам устаць. У гэтую святую цiхую ноч Божага Нараджэння Бог у вобразе Немаўляткi без шуму прыходзiць да нас, каб быць Богам з намi (пар. Iс 7, 14). Ён сёння iзноў стукае ў дзверы нашых сэрцаў. Святое Пiсанне кажа: «Вось стаю каля дзвярэй i стукаюся. Калi хто пачуе Мой голас i адчынiць дзверы, увайду да яго i буду вячэраць з iм, а ён са Мною» (Ап 3, 20).


4. У сувязi з гэтым паўстае пытанне: што сталася б, калi б Езус пастукаў у дзверы майго сэрца? Цi было б Яму месца ў iм? Марыя з Юзафам схавалiся ў Бэтлеемскай стайнi, бо не было iм месца ў гасцiнiцы (пар. Лк 2, 7). А як адбываецца з намi?


У сучасным свеце iснуе вялiкая маральная праблема: цi ў нашых сэрцах мы маем месца для Божага права, для духу Евангелля, для бедных i церпячых? Цi маем месца i час для Бога? Цi не праганяем Яго?


Праблема ў тым, што мы не маем часу для Бога. Праўда жыцця сучаснага чалавека вельмi суровая. Чым лепшыя сродкi камунiкацыi, такiя як мабiльныя тэлефоны, iнтэрнэт, самалёты, хуткiя цягнiкi i машыны, мы маем, тым менш часу застаецца ў нашым распараджэннi для Бога. Таму сучасны чалавек перажывае сапраўдны парадокс, у вынiку якога для Езуса няма месца ў эканомiцы, палiтыцы, заканадаўстве i нават рэлiгiйных практыках.


Таму ўзнiкае пытанне: «Цi Бог ёсць у нашым сэрцы?» На жаль, у сучаснага чалавека праблема Бога не з’яўляецца найбольш неабходнай i тэрмiновай, бо наш час i так ужо заняты i мы вельмi хутка знаходзiм масу аргументаў, каб не слухаць Бога i не ўпусцiць Яго ў нашы сэрцы.


Сучасны свет жыве так, як быццам Бог i не iснуе. Замест Божага закону ён прапануе абсалютную свабоду без адказнасцi, замест працэсii Божага Цела — парады сексуальнай роўнасцi, замест урачыстасцi Усiх Святых — Хэллоўiн, замест вiншаванняў на Божае Нараджэнне — сезонныя зычаннi, так званыя «Season greetings» i гэтак далей.


Такiм чынам, мы любiм толькi сябе самiх i прагнем рэчаў, да якiх можам рэальна дакрануцца; прагнем шчасця, якое можам адчуць; прагнем поспеху ў спаўненнi нашых планаў i мараў. Мы цалкам запоўненыя самiмi сабою, так што ў нас няма месца для Бога. А таму няма месца i для iншых — для дзяцей, для бедных, хворых, церпячых, маргiналаў, — як кажа Папа Бэнэдыкт XVI. У свеце няма мiру i справядлiвасцi, сям’я перажывае крызiс, дэвальвуецца Божы дар жыцця, абагаўляецца амаральнае жыццё, распаўсюджваюцца наркаманiя i СНIД, якiя сталi пандэмiяй сучаснага свету, i гэтак далей.


5. Усё гэта вядзе да наступнай высновы: калi завершыцца гiсторыя чалавецтва i ўсе яе кнiгi будуць напiсаны, адным з найбольш сумных сказаў можа стаць такi: «Богу не было месца ў гасцiнiцы нашых сэрцаў».


Не было месца! Як дзiўна i крыўдна за гэты свет, бо ў iм няма месца Богу, якi сваiм вучэннем i патрабаваннямi проста не ўпiсваецца ў яго, не ўпiсваецца ў парадак нашага дня, графiку нашых заняткаў i прыярытэтаў.


Iзноў згадваюцца словы Евангелля пра тое, што Бог прыйшоў да сваiх i свае Яго не прынялi (пар. Ян 1, 10–11). Пры гэтым мы забываемся, што тыя, якiя Яго прымаюць, становяцца дзецьмi Божымi (пар. Ян 1, 12).


Самае вялiкае няшчасце, калi чалавек размiнаецца з прыходзячым Богам.


А як ёсць з намi? Цi ў нашых сэрцах ёсць месца для Бога? Бо калi сапраўды ёсць, то Езус адорыць нас шматлiкiмi дарамi. Ноч Божага Нараджэння — гэта ноч Божых дароў. Прыслухаемся: Езус стукае ў дзверы нашых сэрцаў. Цi мы чуем Яго стук? Цi спяшаемся адчынiць Яму, каб Ён увайшоў туды i адарыў нас сваiмi дарамi?


6. Лiтургiя сённяшняга свята заклiкае нас паспяшыць у Бэтлеем, паспяшыць туды найперш у духоўным сэнсе. Гэта азначае адважыцца выйсцi з нашых грэшных звычак i задавальненняў, каб звярнуцца да Бога, якi прыйшоў да нас. Гэта таксама азначае выйсцi за нашыя асабiстыя абмежаваннi i абмежаваннi сучаснага свету i нарэшце спаткацца з Богам.


Таму нам не дазволена заставацца пасiўнымi i толькi чакаць. Нам неабходна знайсцi месца Богу ў сваiм сэрцы i сваёй душы! Ён схiляецца над грэшным чалавекам, стукае ў яго сэрца i просiцца, каб мы Яго ўпусцiлi. Нездарма Святы Айцец Францiшак у апостальскай адгартацыi «Evangelii gaudium» — «Радасць Евангелля» кажа, што Бог нiколi не стамляецца, прабачаючы нам (пар. EG 3).


Таму, чалавек, зрабi месца для Езуса, зрабi як мага больш месца для Яго ў гасцiнiцы свайго сэрца, i сапраўды станеш дзiцём Божым (пар. Ян 1, 12). Езус сваёй ласкай пераменiць цябе, каб ты быў тым, якi створаны па вобразе i падабенстве Божым.


Езус стукае ў дзверы твайго сэрца! Цi ты, чалавек, чуеш i цi адчыняеш iх Яму?


7. Сучасны свет кожны дзень прыносiць нам усё новыя i новыя сюрпрызы. Але найбольшым сюрпрызам ёсць тое, што Бог, як кажа Папа Францiшак, кожны дзень нас здзiўляе, парушаючы схемы нашага жыцця i нашы планы, i кажа: паверце Мне, не бойцеся i iдзiце за Мной! Цi мы сапраўды дазваляем Яму ўвайсцi ў наша жыццё?


Езус нарадзiўся два тысячагоддзi таму. Але праз паслугу Касцёла Ён праз сваю ласку нараджаецца i сёння, у дваццаць першым стагоддзi, голасам Касцёла стукае ў нашы сэрцы. Цi гэта нас не здзiўляе? Цi мы дазваляем Яму ўвайсцi ў наша жыццё? Цi хочам, каб Ён яго перамянiў? Каму мы больш давяраем? Яму цi абяцанням гэтага свету, у якiм няма трываласцi i якi страсаюць розныя крызiсы?


Езус стукае ў нашы сэрцы i хоча, каб мы пачулi Ягоны стук i знайшлi Яму месца, бо толькi ў Iм чалавек будзе шчаслiвым i будзе будаваць шчасце ўсяго грамадства.


8. Дарагiя браты i сёстры!


Сёння мы радаснымi вуснамi ўсклiкаем: «Хвала на вышынях Богу, а на зямлi супакой людзям добрай волi!» Няхай наша Бацькаўшчына — Беларусь — стане краiнай сапраўднага праслаўлення Бога праз захоўванне Яго закону i жыцця згодна з маральнымi нормамi! Няхай у ёй запануе Божы спакой, узаемная згода i паразуменне, падмуркам якiх ёсць спакой у душы кожнага чалавека!


Ад усяго сэрца вiншую ўсiх вас са святам Божага Нараджэння. Вiншую католiкаў i тых хрысцiян, якiя разам з намi сёння яго адзначаюць. Вiншую праваслаўных братоў i сясцёр i жадаю iм падрыхтаваць дарогу прыходзячаму Збаўцы. Вiншую ўсiх людзей добрай волi. Няхай прыклад Бога, якi схiлiўся над грэшным чалавецтвам i стукае ў нашы сэрцы, дапаможа нам у духу пакоры перамагчы нашу пыху i падзелы нашага грамадства, каб мы ўсе ў Езусе Хрысце былi адзiнымi.


Радасных, шчаслiвых, поўных Божай ласкi i прысутнасцi Хрыста ў нашых сэрцах святаў i шчаслiвага наступаючага Новага года.


Хрыстус нарадзiўся — Бог аб’явiўся! Ён стукае ў нашы сэрцы! Iх неабходна адчынiць!


З гэтымi пажаданнямi ў знак нашай духоўнай еднасцi дзялюся з усiмi вамi аплаткай, даручаю вас апецы Багародзiцы Марыi i ад усяго сэрца благаслаўляю ў iмя Айца + i Сына, i Святога Духа. Амэн.


Арцыбіскуп Тадэвуш  КАНДРУСЕВІЧ, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі.


Мінск.


Советская Белоруссия №242 (24379). Вторник, 24 декабря 2013 года.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter