Фестываль аматарскага тэатральнага мастацтва “Святло рампы” праходзіць у горадзе над Дняпром з 2009 года. Раз у два гады сюды прыязджаюць акцёры-аматары з розных куткоў краіны і блізкага замежжа, каб паказаць гледачам сваю захопленасць сцэнай, уменне пераўвасабляцца і выклікаць цэлую гаму эмоцый. І, як адзначаюць члены журы, няглядзячы на адсутнасць прафесійнай адукацыі, у іх гэта нядрэнна атрымліваецца.
На сёлетні фестываль, які пройдзе з 15 па 18 лістапада, прыедуць 13 калектываў з Беларусі, Расіі і Літвы. Прывязуць і драмы, і камедыі, і трагікамедыі, і вадэвілі, і монаспектаклі. Адметна, што на ўсе пастаноўкі гледачы змогуць трапіць абсалютна бясплатна. Як і ў мінулыя гады, аднымі спектаклямі форум не абмяжуецца. У праграме таксама заяўлены майстар-класы і сустрэчы з акцёрамі, тэатральнымі рэжысёрамі, крытыкамі.
Па выніках фестывалю журы вызначыць пераможцаў у намінацыях “Лепшы спектакль”, “Лепшая рэжысёрская работа”, “Лепшая жаночая роля” і “Лепшая мужчынская роля”. Прадугледжаны і такія спецыяльныя ўзнагароды, як “Прыз глядацкіх сімпатый” і “За вернасць традыцыям”.
mila@sb.by
Акцёры-аматары з 13 тэатраў выступяць на фестывалі ў Магілёве
Сцэна як хобі
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.