«Стальная песня» атрымала дыплом

Карэспандэнт газеты Беларускага металургiчнага завода “Металург” Людмiла Шадукаева стала шостым лаўрэатам лiтаратурнай прэмii iмя беларускага пiсьменнiка ўраджэнца Жлобiншчыны Аляксандра Капусцiна. Па традыцыi яе ўручэнне адбываецца ў лютым, калi адзначаецца дзень нараджэння лiтаратара. З гэтай нагоды ў жлобiнскай раённай бiблiятэцы адбылася лiтаратурная вечарына з удзелам дэпутата Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Нiны Кабернiк, старшынi абласнога аддзялення Саюза беларускiх пiсьменнiкаў Васiля Ткачова, удавы пiсьменнiка Эмiлii Iванаўны, мясцовых ветэранаў журналiстыкi i работнiкаў устаноў культуры. Асноўная тэма кнiгi Людмiлы Шадукаевай “Стальная песня”, выдадзенай у мiнулым годзе, – расказ аб сумленных працаўнiках БМЗ, гiсторыi завода, упiсанай у летапiс роднага краю.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter