Следавiк

...Цёмныя хмары запоўнiлi небасхiл. Цьмянае неба пачалi крэслiць зiхоткiя блiскавiцы. Яны бiлi па зямлi, секлi поле i хмызняк, нiбы жадаючы пакараць iх за нейкую цяжкую вiну.
...Цёмныя хмары запоўнiлi небасхiл. Цьмянае неба пачалi крэслiць зiхоткiя блiскавiцы. Яны бiлi па зямлi, секлi поле i хмызняк, нiбы жадаючы пакараць iх за нейкую цяжкую вiну. Яны высвечвалi i постацi, якiя стаялi i пагойдвалiся, нiбы з ног iх збiвала невядомая магутная сiла... Цiхае мармытанне даносiлася праз ляскат перуноў ад гэтых дзiўных прывiдаў: «Бацька наш, дапамажы, Не загубi ты душы Дзетак тваiх. Песню спой I Перуна супакой». Чароўная мелодыя лiлася нiбы ад каменя, вакол якога стаялi постацi ў белым адзеннi. Праз кароткае iмгненне бура пачала суцiшацца, навальнiца пакрыху збавiла сваю лютасць, i праз некаторы час вечаровае сонейка асвяцiла сiвыя галовы старых... — А, ну дык гэта ж Святы камень, — адказаў пастух з вёскi Вялiкi Поўсвiж, якi пасвiў непадалёк свой статак. — Колькi я сябе памятаю, ён тут заўсёды, усе ведаюць. Вялiкi камень, што ляжыць за паўтара кiламетра ад вёскi Вялiкi Поўсвiж, трапiў у поле зроку лепельскiх краязнаўцаў зусiм нядаўна. I як было не звярнуць увагу на сапраўдны цуд прыроды? Камень, прыкладна два метры дыяметрам, мае адбiткi слядоў. Гэта адзi-ны вядомы прыродны аб’ект такога тыпу ў нашай мясцовасцi. У народнай культуры такiя камянi маюць сваю адметную назву — следавiкi. На тэрыторыi Беларусi iх вядома ўсяго каля сотнi. Ёсць яны ў Пружанскiм, Капыльскiм, Ашмянскiм i iншых раёнах. I вось адзiн выявiўся ў нас, на Лепельшчыне. Камянi-следавiкi — гэта валуны, на паверхнi якiх ёсць прыродныя цi штучныя адбiткi ў выглядзе нагi цi далонi чалавека або ў форме слядкоў розных жывёл. На поўсвiжскiм следавiку вельмi выразна бачны след левай нагi, якi па памерах i па сваiх абрысах можна смела лi-чыць жаночым. Побач з iм ёсць яшчэ адзiн, якi па форме нагадвае чалавечы, i шмат iншых адбiткаў — слядкоў лап невялiкiх жывёлiн. Камянi-следавiкi шанавалiся, iм малiлiся, прыносiлi ахвяры. Нездарма ля поўсвiжскага Святога каменя аднаго разу знайшлiся дзве старажытныя манеты, адна з якiх датуецца 1898 годам. Побач ляжаў зусiм стары медны нацельны крыжык, якому не менш за 100—150 гадоў. Культавая прыналежнасць поўсвiжскага следавiка не выклiкае нiякiх сумненняў. Ля яго стаiць старая спарахнелая лаўка. Тут жа быў зной-дзены ржавы самакаваны квадратны цвiк. Гэта азначае, што лавачка для людзей тут стаяла з вельмi далёкiх часоў. Ды i мясцовыя жыхары распавядаюць, што на Вялiкдзень, Дзяды цi iншае якое свята да Святога каменя людзi прыходзяць i прыносяць з сабой сiмвалiчныя ахвяры: яйка, булку цi манетку пакiдаюць. Прыязджаюць ушаноўваць камень нават госцi з Санкт-Пецярбурга. Амаль кожны беларускi следавiк мае сваю назву. Наш, як ужо ўзгадвалася, завецца Святым. Ды i як жа яму Святым не быць, калi з неба людзям яго скiнуў сам Бог! Аб гэтым распавядала Наталля Iсакаўна Мiхно з вёскi Вялiкi Поўсвiж: «У адзiн дзень распалiла пякучае сонейка зямельку. Сваiмi гарачымi промнямi расплавiла яно нават цвёрдую паверхню. Вадкiмi сталi ўсе камянi. Iшла тут па зямлi Ева. Ад спёкi стамiлася яна i нават не заўважыла, як ступiла на мяккi камень. Ззаду за ёй беглi кот i сабака. Не аддалялiся яны ад сваёй гаспадынi i наступiлi за Евай на камень. Так i засталiся да гэтага часу на каменi жаночыя сляды i слядкi маленькiх жывёлiн». Паводле адной з версiй навукоўцаў, сляды на камянях з’явiлiся вельмi даўно. Было гэта ў далёкiм неалiце (3—5 тысяч гадоў да нашай эры). Нашы продкi, заўважыўшы выявы на камянях, пачалi звязваць з iмi розныя павер’i. Так, напрыклад, дажджавая вада са слядкоў дапамагае ад галаўнога болю, ад хваробы вачэй, лечыць бародаўкi не толькi ў чалавека, але i ў любой хатняй жывёлы. Некаторыя лiчаць, што адбiткi слядоў на камянях былi зроблены людзьмi. Сам чалавек iх высек i потым звязаў з якойсьцi мiфалагiчнай iстотай. Як бы там нi было, следавiк ля Вялiкага Поўсвiжа з’яўляецца сапраўдным скарбам агульнабеларускай культуры. I ўжо толькi гэтым Святы камень заслугоўвае вялiкай пашаны як гiсторыкаў, краязнаўцаў, так i ўвогуле ўсiх лю-дзей, што жывуць i памятаюць традыцыi сваiх далёкiх продкаў. P.S. Каментарый уласнага карэспандэнта газеты «Рэспублiка» па Вiцебскай вобласцi Вiталiя ФЁДАРАВА: — Рубрыка «Легенды Прыдзвiнскага краю» нарадзiлася ў «Р» 27 жнiўня 2002 года пасля маёй публiкацыi пад назвай «Крыж-Баба маўчыць, Чортаў камень — таксама». З той пары ў газеце апублiкавана больш за дзесятак легенд i паданняў. А паколькi ў нашага выдання з’явiлася шмат новых чытачоў i падпiсчыкаў, то ёсць сэнс растлумачыць iм, адкуль, калi з’явiлася гэткая рубрыка. А заадно запрасiць iх, хто хоча i можа, разам ствараць этнаграфiчна-фальклорны летапiс зямлi пад белымi крыламi. Як гэта зрабiў малады руплiвец роднага слова Алег Шушкевiч з лепельскай раённай газеты. Ён знайшоў свае сродкi i фарбы для працягу «каменнай тэмы» на мясцовым матэрыяле.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter