Што ў суадносінах?

Запасы гатовай прадукцыі на 1 снежня 2012 года павялічыліся

Запасы гатовай прадукцыі ў прамысловасці Беларусі на 1 снежня 2012 года павялічыліся і склалі ў фактычных цэнах Br 23,221 трлн., або 59,7 працэнта сярэднямесячнага аб’ёму вытворчасці. Аб гэтым паведамілі ў Нацыянальным статыстычным камітэце.

Месяц таму, па стане на 1 лістапада, запасы складалі 56,9 працэнта сярэднямесячнага аб’ёму вытворчасці. А на 1 снежня мінулага года гэты паказчык дасягаў 63,7 працэнта.

Найбольшыя суадносіны запасаў гатовай прадукцыі і сярэднямесячнага аб’ёму вытворчасці склаліся па відах эканамічнай дзейнасці ў вытворчасці скуры, вырабаў са скуры і вытворчасці абутку — 198,8 працэнта і склалі Br 649,9 млрд. Запасы ў тэкстыльнай і швейнай вытворчасці склалі $ 1,5 трлн., або 150,5 працэнта сярэднямесячнага аб’ёму. Па гэтых відах дзейнасці запасы за апошні месяц узраслі.

У вытворчасці фармацэўтычнай прадукцыі гэты паказчык на студзень—лістапад дасягнуў Br 363,4 млрд. (150,5 працэнта), што крыху ніжэй, чым на 1 лістапада 2012 года (156,3 працэнта). У вытворчасці машын і абсталявання аб’ём нерэалізаванай прадукцыі павялічыўся да Br 5,6 трлн. (123,5 працэнта), месяц таму ён быў 118,6 працэнта.

Вялікую долю ў запасах гатовай прадукцыі складаюць харчовыя прадукты, уключаючы напіткі, і тытунь. На 1 снежня па гэтым відзе эканамічнай дзейнасці запасы павялічыліся да 74,1 працэнта сярэднямесячнага аб’ёму вытворчасці і склалі Br 5,4 трлн., на 1 лістапада было 66,7 працэнта. У вытворчасці транспартных сродкаў і абсталявання запасы дасягнулі 102,3 працэнта, або Br 2,2 трлн., месяц таму было 98,2 працэнта.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter