Шляхам Перамогі

Урачыстае адкрыццё кніжна-ілюстрацыйнай выстаўкі “Шлях да Перамогі” адбылося ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. У аснове экспазіцыі, безумоўна, матэрыялы з фондаў Ленінкі: больш за трыста кніг і дакументаў (лісты з фронту, падпольныя газеты, публіцыстыка, мемуары). Як падкрэсліў намеснік прэм’ер-міністра Уладзімір Дражын, выстаўка “Шлях да Перамогі” – асаблівая з’ява ў культурным жыцці краіны і, бясспрэчна, не лішняя падстава яшчэ раз сказаць ветэранам: “Дзякуй”. Дарэчы, у рамках адкрыцця экспазіцыі адбылася перадача Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом ФРГ Хельмутам Фрыкам базы даных, што ўтрымлівае звесткі пра 58 тысяч савецкіх ваеннапалонных афіцэраў, якія загінулі ў фашысцкіх лагерах. А таксама – прэзентацыя унікальнага зборніка дакументаў “Выратаваная Беларусь”, падрыхтаванага Нацыянальным архівам.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter