Школа на дзесяць балаў

У Бабруйску адкрылася новая школа, дакладней, новы будынак СШ № 27

У Бабруйску адкрылася новая школа, дакладней, новы будынак СШ № 27. Старая школа была перагружана, i вось цяпер больш як чатыры сотнi навучэнцаў пачатковых класаў пяройдуць у новае памяшканне.

Школа пабудавана па арыгiнальным праекце, уражвае i звонку, i знутры: раскошны вестыбюль i сталовая, у вучэбных кабiнетах – сучаснае абсталяванне, парты падабраны пад рост вучняў. На другiм паверсе – спартыўная зала. А ў калiдорах вывешаны карцiны i ўпрыгожаннi – усё зроблена з густам.

Старшыня гарвыканкама Дзмiтрый Бонахаў выказаў шчырую ўдзячнасць будаўнiкам, усiм, хто прымаў удзел ва ўзвядзеннi i аснашчэннi аб’екта.

– Гарвыканкам, нягледзячы на фiнансавыя складанасцi, узяўся за будаўнiцтва школы i з поспехам завяршыў справу, – падкрэслiў у сваёй прамове кiраўнiк упраўлення адукацыi Магiлёўскага аблвыканкама Леанiд Сматрыцкi. – I гэта не адзiны такi аб’ект у вобласцi. Не так даўно адкрылiся новыя школы ў Касцюковiцкiм i Шклоўскiм раёнах, фiлiял прафесiйна-тэхнiчнага лiцэя ў Касцюковiчах. Будзем i далей будаваць школы, дзiцячыя садкi. Гэтага патрабуе дзяржаўная палiтыка.

На здымку: новая школа.

Фота: Аляксандр АНТАШКЕВIЧ

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter