Шчырасць ад сэрца

У Мінску прайшло свята для дзяцей-сірот і дзяцей-інвалідаў

У Мінску прайшло дабрачыннае свята для дзяцей-сірот і дзяцей-інвалідаў.

У гэтым годзе ў акцыі «Шчырасць сэрца» удзельнічалі 163 хлопчыкі і дзяўчынкі — выхаванцы сямейных дзіцячых дамоў з Бабруйскага, Смалявіцкага і Жодзінскага раёнаў, а таксама вучні Мінскай спецыялізаванай школы № 188 для дзяцей з праблемамі зроку.

— Для іх арганізавалі канцэрт, дзе выступілі Аляксей Хлястоў і Яўген Булка, — расказвае Таццяна Кот, старшыня МГДА «Незалежная дапамога дзецям». — Прыемна, што на адной сцэне з «зоркамі» у гэты дзень заззялі і «асаблівыя» дзеці.

Потым хлопчыкаў і дзяўчынак чакала цыркавое шоу, дыскатэка і падарункі. На памяць пра гэты дзень кожны з іх атрымаў гадзіннік.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter