Раритетные елочные игрушки экспонируются в Национальном историческом музее

Шар для Папы

У экспазіцыі «Музей ёлачных цацак» — навагоднія шары і фігуркі з Еўропы, Азіі, Аўстраліі, Амерыкі і Афрыкі... Усяго больш за 300 экспанатаў. Усе яны прадастаўлены калекцыянерам Андрэем Бегуном. Ён прывозіў са шматлікіх паездак не банальныя магніцікі, а ёлачныя цацкі. Першай у яго калекцыі стала чырвоная савецкая зорка. З 2013 года Андрэй паказвае сваё багацце на розных выставах. Сёння яго калекцыя налічвае больш за 2000 прадметаў. Ёсць і сапраўды рарытэтныя экспанаты. Напрыклад, копія цацкі, падоранай Папе Рымскаму Яну Паўлу ІІ. Цацка занесена ў Кнігу рэкордаў Гінеса як самы вялікі шар, які выдзьмулі са шкла, — яго дыяметр складае 20 сантыметраў.

У наведвальнікаў выставы ёсць магчымасць пазнаёміцца ​​не толькі з цацкамі, але і з традыцыямі навагодніх свят розных краін.

— Напрыклад, у Кітаі прынята ўпрыгожваць вокны папяровымі ўзорамі, а перад уваходам у дом вывешваць два чырвоных ліхтарыка, — падзяліліся супрацоўнікі музея.

 
фота аўтара
     
На выставе таксама можна даведацца пра гісторыю вытворчасці шкляных ёлачных цацак з сярэдзіны XIX стагоддзя да нашых дзён і прыняць удзел у майстар-класах па роспісе шароў і іх серабрэнні. Выстава будзе працаваць да 20 сту­дзеня.


Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter