Саламяныя дзiвосы

Залацiстым святлом жытнёвых сцяблiн заззяе на Сёмуху пасёлак Чысць Маладзечанскага раёна. Тут збяруцца на сваё свята майстры саломапляцення i аплiкацыi саломкай з усёй Мiншчыны на свой чацвёрты конкурс. Фiеста аматараў гэтага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва абяцае стаць, як нiколi, шырокай i змястоўнай. Чакаецца прыезд каля 220 майстроў i iх вучняў, якiя выставяць свае лепшыя вырабы: залацiстыя кветкi, лялек, куфэркi, капелюшы i iншыя мастацкiя знаходкi. Свята-конкурс таму i назвалi “Саламяныя дзiвосы”, што на iм заўжды ёсць чаму здiвiцца. Найперш, вялiкаму таленту беларусаў, уменню са звычайнага матэрыялу ствараць рэчы незвычайнай прыгажосцi.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter