Объем ВВП Беларуси вырос на 1,6% процента

Развiццё рэгiёнаў

Аб’ём валавога ўнутранага прадукту (ВУП) краіны ў 2014 годзе павялічыўся на 1,6 %
Аб’ём валавога ўнутранага прадукту (ВУП) краіны ў 2014 годзе ў бягучых цэнах склаў 778,5 трыльёна рублёў і павялічыўся ў параўнанні з 2013 годам у супастаўных цэнах на 1,6 %.

Аб’ём прамысловай прадукцыі ў цэлым па краіне ў 2014 годзе ў бягучых цэнах склаў 668,4 трыльёна рублёў. Індэкс прамысловай вытворчасці да ўзроўню 2013 г. — 101,9%.

У 2014 годзе ў гаспадарках усіх катэгорый (у сельскагаспадарчых арганізацыях, сялянскіх (фермерскіх) гаспадарках, гаспадарках насельніцтва) вытворчасць прадукцыі сельскай гаспадаркі ў бягучых цэнах склала 131,4 трыльёна рублёў і павялічылася ў параўнанні з 2013 годам у супастаўных цэнах на 3,1%.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter