Вялікі культурна-асветніцкі праект “Славім вялікі подзвіг!” рэалізаваны ў Нацыянальнай бібліятэцы

Рарытэты з кнігасховішчаў

Вялікі культурна-асветніцкі праект “Славім вялікі подзвіг!” рэалізаваны ў Нацыянальнай бібліятэцы.

Праект, прысвечаны 70-й гадавіне Перамогі, уключае “Выставу ваеннага плаката” з фондаў бібліятэкі, фотавыставу “Вялікая Айчынная вайна ў здымках фотакарэспандэнта БелТА і ТАСС Уладзіміра Лупейкі” і выставу “Партызанскі і падпольны друк Беларусі”. Да таго ж 5 мая ў бібліятэцы прэзентаваны інтэрнэт-праект “Памяць палаючых гадоў” і выданне “Моя война. Великая Отечественная война в фотографиях В.И. Аркашева”.

Выстава “Партызанскі і падпольны друк Беларусі” разгорнута на 3-м паверсе, у Музеі кнігі. Як вядома, калекцыя падпольнага і партызанскага друку часоў Вялікай Айчыннай – адна з найбольш каштоўных частак фонду НББ. На выставе прадстаўлены ўнікальныя выданні: створаныя ў партызанскіх лагерах рукапісныя і машынапісныя часопісы, лістоўкі з заклікамі аказваць дапамогу партызанам, не выконваць загады і распараджэнні акупацыйных улад. Можна пабачыць і выпускі рэдкіх газет.

Іван Іванаў
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter