"К табе я ў думках залятаю..."

Мiкалаеўшчына, Акiнчыцы, Альбуць, Ласток – геаграфiчныя назвы, вядомыя са школы, назвы «праграмныя» i, безумоўна, — коласаўскiя... Менавiта на Стаўбцоўшчыне вось ужо дваццаць гадоў запар праходзiць фестываль «Каласавiны», прысвечаны ўгодкам з дня нараджэння песняра.
Мiкалаеўшчына, Акiнчыцы, Альбуць, Ласток – геаграфiчныя назвы, вядомыя са школы, назвы «праграмныя» i, безумоўна, — коласаўскiя... Менавiта на Стаўбцоўшчыне вось ужо дваццаць гадоў запар праходзiць фестываль «Каласавiны», прысвечаны ўгодкам з дня нараджэння песняра. Па традыцыi ладзiць яго Коласаўскi музей, у якiм карэспандэнту «Р» паведамiлi, што пачнуцца мерапрыемствы 2 лiстапада дзiцячым святам «Казкi жыцця». На наступны дзень у Мiнску адбудзецца навуковая канферэнцыя «Колас i вайна», пасля якой гасцей «Каласавiн» чакае канцэрт, падрыхтаваны калектывамi мастацкай самадзейнасцi Стаўбцоўшчыны, у тым лiку – i ансамблем «Лявоначкi» раённага Дома культуры (на здымку). Працягнуцца «Каласавiны» да 4 лiстапада — у гэты дзень на радзiме Якуба Коласа пройдзе лiтаратурнае свята.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter