глазами писателя, лауреата Национальной литературной премии и Государственной премии Алеся Мартиновича

Пять событий недели

глазами писателя, лауреата Национальной литературной премии и Государственной премии Алеся Мартиновича


Парламентские выборы

Абавязкова пайду на выбары. Хачу скарыстаць сваю магчымасць як грамадзянiна, выказаць сваю пазiцыю i тым самым прыняць удзел у вырашэннi важных дзяржаўных пытанняў. Бо калi мы падтрымлiваем самага, на наш погляд, вартага дэпутата, мы праз яго будзем уплываць на вырашэнне важных нам праблем. Мне хочацца, каб у Палаце прадстаўнiкоў аказалася як мага больш людзей, якiя з павагай ставяцца да культуры, мастацтва i лiтаратуры, гэтым i кiруюся ў выбары свайго кандыдата. Так што будзем галасаваць!

Вручение Национальной литературной премии

Кожнае святкаванне Дня беларускага пiсьменства адметнае. Сёлетняе, у Рагачове — тым, што гэта пярэдадзень 500–годдзя выдання першай беларускай кнiгi. Гэтае свята я ўспрымаю як беларускiя духоўныя дажынкi, падвядзенне вынiкаў зробленага пiсьменнiкамi за год. Дзень пiсьменства ў Рагачове мне запомнiцца тым, што я быў сярод лаўрэатаў Нацыянальнай лiтаратурнай прэмii, якая ўручалася другi раз. Высокая адзнака мне дасталася ў намiнацыi прозы за зборнiк гiстарычных аповедаў «Цяпло колiшнiх вогнiшчаў».

Паралимпиада

Спартовы форум у Рыа–дэ–Жанейра — шанс для людзей з абмежаванымi магчымасцямi паказаць, на што яны здатныя, падкрэслiць яшчэ раз, што яны такiя ж, як i ўсе мы. Сярод iх нямала талентаў ва ўсiх сферах дзейнасцi, у тым лiку ў спорце. Паралiмпiяда дэманструе моц чалавечага духу, прагу жыць ярка. Тое, што прадстаўнiк беларускай дэлегацыi пранёс па стадыёне сцяг расiйскай зборнай, якую не дапусцiлi да спаборнiцтваў, — смелы ўчынак. Думаю, гэты чалавек хацеў нагадаць, што спорт — такая сфера, куды нельга прымешваць палiтыку, падыходзiць з нейкiмi прадузятымi меркаваннямi.

Скориновские чтения

II мiжнародны форум «Скарынаўскiя чытаннi» — падзея тым больш важная, што супадае з Годам культуры. Са Скарыны, вобразна кажучы, выраслi мы ўсе. I нам ёсць што паказаць гасцям, якiя прыехалi на форум, бо да юбiлею беларускага кнiгадруку з’явiлася шмат цудоўных выданняў. Згадаю кнiгу выдавецкага дома «Звязда», у якой на шматлiкiх мовах свету прыводзiцца выказванне Скарыны пра тое, што ўсе мы прывязаныя да Радзiмы. У выдавецтве «Беларуская Энцыклапедыя» выйшаў вельмi цiкавы трохтомнiк скарынаведа Алеся Сушы.

Публикация

Прыемная навiна — выдавецтва «Беларусь» выпусцiла калектыўны зборнiк «Волшебный мир сказок» на рускай мове. У гэтым томе чатыры аўтары, i адкрываецца ён маiмi казкамi. Былi ў мяне захады выдаць iх i раней, магчыма, маленькiмi кнiжкамi... А тут надрукавалi ўсе разам, у прыгожым афармленнi, у цвёрдай вокладцы! Учора толькi атрымаў асобнiк, гартаю, радуюся.

Советская Белоруссия № 174 (25056). Суббота, 10 сентября 2016
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter