Пяршайскiя кветкi

Нездарма людзi кажуць, што чалавек заўсёды вяртаецца туды, дзе яму было добра i камфортна. Шчаслiвыя iмгненнi жыцця даўжэй застаюцца ў нашай памяцi. А калi ў вынiку пэўных абставiн патрэбна рабiць нейкi важны выбар, то яны, калi не падказваюць, то, напэўна ж, сур’ёзна ўплываюць на прыняцце лёсавызначальнага рашэння. Так адбылося i ў выпадку з Таццянай Пратасевiч. Яна нарадзiлася ў вёсцы Пяршаi Валожынскага раёна. Калi дзяўчынцы было чатыры гады, бацькi пераехалi на пастаяннае месца жыхарства ў вёску Маркава Маладзечанскага раёна. Там i вырасла дзяўчына, ператварыўшыся ў цудоўнага белага лебедзя. Пасля школы Таццяна паступiла ў тэхнiкум Белкаапсаюза ў Мiнску, якi паспяхова скончыла. Некаторы час працавала ў адным з магазiнаў раённага спажывецкага таварыства горада Маладзечна. Завочна вучылася ў Беларускiм гандлёва-эканамiчным унiверсiтэце спажывецкай кааперацыi ў Гомелi. Аднак пасля таго, як пазнаёмiлася з маладым чалавекам i яны зразумелi, што гэта не проста мiнутнае захапленне, а ўсур’ёз i надоўга, перад маладой сям’ёй узнiкла пытанне, дзе будаваць яшчэ адну ячэйку грамадства. Вось тут Таццяна прыгадала незвычайна прыгожыя мясцiны Беларусi, дзе прайшло яе маленства, з якiм звязаны самыя цёплыя ўспамiны... Фота: Юрый МАЗАЛЕЎСКI

Нездарма людзi кажуць, што чалавек заўсёды вяртаецца туды, дзе яму было добра i камфортна. Шчаслiвыя iмгненнi жыцця даўжэй застаюцца ў нашай памяцi. А калi ў вынiку пэўных абставiн патрэбна рабiць нейкi важны выбар, то яны, калi не падказваюць, то, напэўна ж, сур’ёзна ўплываюць на прыняцце лёсавызначальнага рашэння.

Так адбылося i ў выпадку з Таццянай Пратасевiч. Яна нарадзiлася ў вёсцы Пяршаi Валожынскага раёна. Калi дзяўчынцы было чатыры гады, бацькi пераехалi на пастаяннае месца жыхарства ў вёску Маркава Маладзечанскага раёна. Там i вырасла дзяўчына, ператварыўшыся ў цудоўнага белага лебедзя.

Пасля школы Таццяна паступiла ў тэхнiкум Белкаапсаюза ў Мiнску, якi паспяхова скончыла. Некаторы час працавала ў адным з магазiнаў раённага спажывецкага таварыства горада Маладзечна. Завочна вучылася ў Беларускiм гандлёва-эканамiчным унiверсiтэце спажывецкай кааперацыi ў Гомелi.

Аднак пасля таго, як пазнаёмiлася з маладым чалавекам i яны зразумелi, што гэта не проста мiнутнае захапленне, а ўсур’ёз i надоўга, перад маладой сям’ёй узнiкла пытанне, дзе будаваць яшчэ адну ячэйку грамадства. Вось тут Таццяна прыгадала незвычайна прыгожыя мясцiны Беларусi, дзе прайшло яе маленства, з якiм звязаны самыя цёплыя ўспамiны.

Два гады таму яны з мужам Валерыем i маленькiм Цiмафеем пераехалi сюды, у Пяршаi. На Валожыншчыне добра прынялi маладую сям’ю. У аграгарадку адразу выдзелiлi добраўпарадкаваны катэдж, прапанавалi работу. Муж уладкаваўся ўчастковым iнспектарам мiлiцыi, а Таццяна – тавараведам.

З часам кiраўнiцтва гаспадаркi заўважыла стараннi маладога спецыялiста, i Таццяну Вацлаваўну павысiлi, прапанаваўшы стаць дырэктарам фiрменнага гандлю такой вялiкай i знакамiтай у Беларусi гаспадаркi, як “Пяршаi-2003”.

Зараз Таццяна поўнасцю задаволена лёсам, якi паслаў ёй такiх добразычлiвых i чулых людзей, для якiх яна i працуе, не шкадуючы часу i сiл. Шкадуе, можа, толькi аб адным: зусiм не хапае часу на ранейшае захапленне маляваннем...

Але цанiць прыгажосць i непаўторнасць сваёй Радзiмы, кожнага куточка Бацькаўшчыны можна i з дапамогай iншых сродкаў, упэўнена Таццяна, чаму i вучыць свайго чатырохгадовага сына Цiмафея.

Фота: Юрый МАЗАЛЕЎСКI

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter