Пшанiца асабiстага прызначэння

Гамяльчанiн скраў з зернатока 20 мяхоў з пшанiцай

Дваццацiгадовы гамяльчанiн, рабочы аб’яднання “Гомсельмаш” быў спынены супрацоўнiкамi дарожна-патрульнай службы ДАI на вулiцы Украiнскай у Гомелi амаль апоўначы, калi кiраваў сваiм мiкрааўтобусам “Форд-Транзiт”. Неяк вельмi “цяжка” i асцярожна рухаўся аўтамабiль у прыцемках, што i прыцягнула ўвагу людзей у пагонах.

Прафесiйнае чуццё дзяржаўтаiнспектараў не падвяло: у салоне мiкрааўтобуса выяўлена 20 мяхоў з пшанiцай ураджаю 2010 года. Падчас праверкi на дарогах вартавыя парадку высветлiлi, што названае зерне гамяльчанiн скраў на працягу некалькiх лiпеньскiх дзён з зернятока СВК “Крупец” Добрушскага раёна. Карцiць спытаць: як жа ахоўваўся ўбраны ўра­джай, калi пабочная асоба змагла вынесцi такую колькасць збожжа за межы вытворчага падраздзялення? Не ў кiшэнях жа выносiў? А мо знайшлiся ў маладога чалавека добраахвотныя мясцовыя памочнiкi? Гэта i павiнна высветлiць следства, што распачалося па заве­дзенай на гамяльчанiна крымiнальнай справе. Ужо падлiчана, што скрадзенае “пацягнула” на суму 835 тысяч рублёў.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter