Пiсьменнiк Юрый Станкевiч стварае антыўтопii

Прыгожа пicаць – яшчэ не ўсё

Романы этого прозаика всегда, что называется, в мейнстриме. Ими зачитывается продвинутая молодежь, что неудивительно. Антиутопия, киберпанк, мутанты, упыри, инопланетяне — и параллельно наша узнаваемая жизнь. Недавно вышла вполне реалистичная и даже светлая повесть Юрия Станкевича «Брамнiк заўжды самотны» — о подростке, который, несмотря на препятствия, воплотил свою мечту и стал известным футболистом. Каждое произведение этого литератора — это еще и философское размышление... И споры критиков. Юрий Станкевич живет в Борисове, ему исполнилось 70 лет, и мы с ним говорим о литературе и не только. 

Юрий Станкевич
Юрий Станкевич 

— У нядаўнiм рамане расiйскага пiсьменнiка Аляксея Iванова «Кам’юнiцi» паказваецца, як дэфармуецца масавая свядомасць i дэструктуруецца мова пад уплывам iнтэрнэту. Людзi перастаюць адрознiваць, дзе сапраўдная, дзе вiртуальная рэальнасць, i ведаюць пра свет толькi тое, што iм падсоўваюць адмiны. Цi праўда iнтэрнэт — ментальная чума нашага часу, ад якой звар’яцее чалавецтва?

— Калi iснуе такая iнфернальная рэч, як iнтэрнэт, то ўсё можа быць. Адпаведна Нiку Бостраму — сучаснаму фiлосафу, трансгуманiсту, мы ўвогуле iснуем у камп’ютарнай сiмуляцыi, а не ў базавай цывiлiзацыi. Дык вось... Мы вынайшлi iнтэрнэт як тэхналагiчную непазбежнасць. Ён чарговы этап, новая спiраль у так званым навуковым прагрэсе, але «чума» гэта для нас цi не — не так i важна. Бо праблем будзе i без гэтага. Дэфармаваць масавую свядомасць можна любымi сродкамi iнфармацыi. Большасць людзей — так званыя «слiперы» — заўжды празмерна ўнушальныя, i часам усё схiляецца да трыумфу рэкламы i маркетынга ў эпоху спажывання.

— Вы самi карыстаецеся гаджэтамi — камп’ютарам, планшэтам, смартфонам, паслугамi сацыяльных сетак?

— Карыстаюся па «пражытачнаму мiнiмуму», скажам так. Гадзiнамi ляпаць па клавiятуры i пастаянна высоўвацца ў сецiва без якiх дакладных i неабходных мэтаў, мяркую, не вельмi дастойны i не вельмi мужчынскi занятак.

— Цi апраўдвае высокая мастацкая якасць дэструктыўнае пасланне твора?

— Быць здольным прыгожа пiсаць — гэта не ўсё. Пiсьменнiк альбо карысны, альбо шкодны — адно з двух. Шкодны ён i тады, калi дзеля поспеху скажае праўду. Напрыклад, Олдас Хакслi падзяляў лiтаратуру на тры класы: першы — каб неяк правесцi час i паралiзаваць думку; другi — каб змянiць этычныя погляды, сацыяльныя цi эканамiчныя, i, адпаведна, паводзiны чалавека; i трэцi — проста мастацкая лiтаратура. Як я лiчу — дык высокiя мастацкiя якасцi не апраўданне падману. Прыкладаў шмат: знакамiтая эпапея «Вайна i мiр» Л.Талстога, нашпiгаваная скажонымi гiстарычнымi фактамi i ўвогуле занадта расцягнутая. Сказiў гiстарычныя факты i М.Гогаль у аповесцi «Тарас Бульба», Ал.Талстой у рамане «Петр I». М. Шолахаў у «Паднятай цалiне» ухвалiў i апраўдаў сталiнскую калектывiзацыю. А.Пушкiн заклiкаў да здушэння вызвольнага паўстання ў Лiтве (чытай — Беларусi) i г.д. У нас выдатны белетрыст I.Шамякiн напiсаў раман пра рэвалюцыю «Петраград — Брэст»: колькi лесу згублена дзеля паперы на яго шматтысячныя наклады. Пра гэта было сказана ў «Крынiцы», калi Iван Пятровiч быў яшчэ жывы — i ён не надта пакрыўдзiўся, бо, пэўна, у глыбiнi душы i сам асэнсоўваў недарэчнасць рамана. Блiскучы навэлiст М.Лупсякоў часам апiсваў, як калгаснiкi, быццам iдыёты, з песнямi працуюць i з песнямi вяртаюцца дахаты.

— Цi можна па вашых творах скласцi ўяўленне пра нацыянальны характар беларуса?

— Ментальнасць этнiчнага беларуса iстотна адрознiваецца ад ментальнасцi яго суседзяў, якiя стагоддзямi iмкнулiся прышчапiць яму сваю. Заўсёды Беларусь была ў эпiцэнтры трагiчных падзей, толькi ў вайне 1654 — 1667 гадоў амаль з трох мiльёнаў насельнiцтва Вялiкага княства Лiтоўскага засталося 1 млн. 350 тыс. У жорсткiх баях гiнула шляхта, элiта, быў амаль цалкам знiшчаны i ўзяты ў палон сярэднi клас — рамеснiкi i мяшчане, а сялянства спазнала прыгон. Потым зноў былi войны, паўстаннi... Характар беларуса, безумоўна, трансфармаваўся. Што тычыцца лiтаратуры, жорсткая iдэалогiя не дала многiм пiсьменнiкам магчымасцi раскрыцца напоўнiцу. Шмат пiсьменнiкаў былi сасланыя i расстраляныя ў ходзе зачыстак. Цяперашняе знаходжанне ў полi чужых СМI працягвае змяняць характар нашага суайчыннiка. Мiграцыя, мультыкультуралiзм таксама аказваюць свой уплыў. Беларус наўрад цi выжыве ва ўмовах полiэтнiчнасцi. Рэальная пагроза, што знiкне спачатку мова, а потым i астатняя адметнасць.

Большасць людзей — так званыя «слiперы» — заўжды празмерна ўнушальныя, i часам усё схiляецца да трыумфу рэкламы i маркетынга ў эпоху спажывання.

— Вы ў адным са сваiх раманаў закранаеце нават такую тэму «па–за межамi», як экзарцызм. Сцэна выпiсана даволi натуралiстычна. Вы штосьцi падобнае назiралi? Цi мае межы жаданне заглыбiцца ў мiстыку?

— Лепей дыстанцыявацца ўвогуле ад слова «мiстыка». Ёсць рэальныя з’явы, якiя вымушана прызнаць навука, але растлумачыць iх пакуль не ў сiлах. Сапраўды, што такое апантанасць? У чалавека ўлазiць нейкая сутнасць? Цi гэта псiхiчнае захворванне? Але апантаныя людзi сустракаюцца i даволi распаўсюджана. Такiя з’явы, як палтэргейст, тэлегонiя, гамеапатыя даўно прызнаныя, але што за гэтым хаваецца, мы дагэтуль не можам растлумачыць. Вось кнiга звальваецца з палiцы i рассыпаецца на дробныя аскепкi, нiбы шкляная. Вось пiянерскi горан сам завязваецца на вузел, альбо лядоўня праз сцяну апынаецца ў суседняй кватэры. Як гэта патлумачыць? Медыцына даўно прызнала гамеапатыю, але дакладна высветлiць, чаму падобнае лякуецца падобным, пра што яшчэ ў пятнаццатым стагоддзi пiсаў Парацэльс, не здольная. Сапраўды, «сусвет не толькi найбольш незвычайны, чым мы ўяўляем, ён больш незвычайны, чым мы нават здольныя ўявiць». Магчыма, каб дажыў да цяперашняга часу Альберт Вейнiк, акадэмiк, буйнейшы ўфолаг i парапсiхолаг Беларусi, ён здолеў бы нешта высветлiць, бо адкрыццяў i ведаў у навуцы дадалося, хоць «Тэорыю ўсяго», як абяцаюць навукоўцы, пакуль што вынайсцi не ўдаецца. Некаторыя такiя «калянавуковыя» тэмы закранаў i я ў творах у асноўным для падлеткаў. Але не лiчу iх чымсьцi значным, бо раз–пораз выконваў замову якога часопiса цi газеты.

— Вы верыце, што словам можна змянiць свет, скiраваць да згубы цi выратавання?

— Я з цягам часу стаў не такi наiўны. Вось, прыкладам, А.Салжанiцын — ваяваў, сядзеў у Карлазе (i мой бацька там жа сядзеў, i па тым жа артыкуле, дарэчы), спазнаў уцiск пры бальшавiках, потым — сусветная слава, Нобелеўская прэмiя, перабудова, i — кiнуўся з вялiкiм iмпэтам змяняць Расiю, нават адпаведную працу апублiкаваў: «Как нам обустроить Россию?» Змянiў? Нават яго «Архiпелаг ГУЛАГ» яе не перайначыў.

— Цi ёсць абсалютная катэгорыя праўды?

— Цалкам верагодна, што ёсць. Трымацца, можа, варта асноўнага: не «стучы», не хлусь, не гнабi i не «кiдай» таго, хто даверыўся табе, не паводзься, як вычварэнец.

— Пра што зараз пiшаце? Якiя апошнiя здабыткi ў лiтаратуры — кнiгi, публiкацыi, прэмii? Цi зацiкавiлi вашы творы замежных выдаўцоў?

— Цяпер, каб дасягнуць пэўнага поспеху ў лiтаратуры, трэба ўвесь час пiярыцца, бегаць па лiттусоўках, далучыцца да якога ўплывовага лiткланчыку. Фоткацца ў сецiве, падпiраючы з глыбакадумным выглядам шчочку пальчыкам, увесь час заяўляць там пра сябе кароткай эсэiстыкай, каментарамi i г.д. Але гэта каму як. Ёсць яшчэ вялiкая праблема з мовай. Кнiжны рынак завалены рускамоўнай макулатурай. Не хапае беларусiстаў за мяжой, каб з арыгiналу перакласцi нашых лепшых маладых лiтаратараў. Лiтпрэмii нешматлiкiя, i дастаюцца, бывае, найбольш вяртлявым i «запiяраным». Вось з’явiлася цiкавая магiлеўчанка Тацяна Барысiк. Адзначце яе! Не памятаю, цi ўдастойвалi калi якой вартай прэмiяй Франца Сiўко? Успомнiм, урэшце, з гэтай нагоды пра нашага генiя Уладзiмiра Караткевiча, якому толькi пасмяротна прысудзiлi Дзяржаўную прэмiю. Увогуле свет лiтаратуры, мастацтва, кiно — жорсткi, i людзям са слабымi нервамi там лепш не з’яўляцца. Да таго ж роля лiтаратуры ва ўсiм свеце значна зменшылася. Якi–небудзь дурапляс прыязджае да нас, каб пабляяць пад фанаграму, дрыгае ножкамi i атрымлiвае за вечар ганарар, за якi варта нашаму лiтаратару цi мастаку працаваць дзесяць год, а то i болей. Пра што пiшу сам — надта не афiшую. У мяне ёсць свой чытач, а ўсё астатняе не так i важна. Напрыканцы мiнулага года здаў у выдавецтва чарговую кнiгу пад назвай «Паўночны вецер для спелых пладоў». Там — новы раман (поўны варыянт), дзве аповесцi i тое–сёе з аповедаў.

— Цi ёсць у вас свая тусоўка? Хто з лiтаратараў вам блiзкi?

— Я не публiчны чалавек, i да таго ж не маю часу бегаць з вырачанымi вачыма па тусоўках. Чытаць што новае хочацца на роднай мове, але перакладаў няшмат. Паважаю Iва Андрыча, Альбера Камю, штогод перачытваю «Вандроўнiк iграе пад сурдынку», «Пад паўночнай зоркай» Кнута Гамсуна, «Кроткую» Дастаеўскага, нашага У.Караткевiча. Гэта, лiчу, бессмяротныя рэчы. Калi нашумеўшую, хоць i рыхлаватую, антыўтопiю «Метро–2033» маладога расiйскага аўтара Дзмiтра Глухоўскага выдалi у стотысячных накладах i нават фiльм запусцiлi, то ў нас такога быць не можа, бо на беларускай мове чытаюць мала, i мы па–ранейшаму абмiнаем сваё. Тым не менш, як выказаўся, калi не памыляюся, М.Уэльбек, «Лiтаратура ўсё–такi адзiны вiд дзейнасцi, якi дазваляе не зарабляць нi граша, не рызыкуючы стаць пасмешышчам».


rubleuskaja@sb.by

Советская Белоруссия № 74 (24704). Суббота, 18 апреля 2015
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter