Проста казка

У час галоўнай ёлкі краіны Ямеля арганізуе валёнкавую вайну

У час галоўнай ёлкі краіны Ямеля арганізуе валёнкавую вайну і з’есць два царскія абеды.

На гэты раз сцэнарый самага важнага навагодняга шоу для дзяцей зроблены па матывах казкі «Па шчупаковым загадзе».

— Прадстаўленне будзе завязана вакол Ямелі, які пакіне без ежы прынцэсу і прымусіць царскае войска ваяваць з самім сабой, — расказвае Вячаслаў Панін, рэжысёр праекта. — Але на дапамогу казачным жыхарам прыйдзе Дзед Мароз. Ён жа і разбярэцца са шкоднікам. Незвычайным будзе з’яўленне Снягурачкі — першапачаткова на сцэне яна прадстане ў выглядзе шчупака, які потым ператворыцца ў дзяўчыну.

Казачная праграма пройдзе ў Палацы Рэспублікі з 21 снежня па 6 студзеня. Кожны дзень, за выключэннем 27 снежня і 1 студзеня, запланаваны прадстаўленні ў 11.00, 14.30 і 18.00.

— 27 снежня шоу адбудзецца толькі ў 18.00, а першага — у 17.00, — гавораць у аддзеле дзяржаўных, спецыяльных і культурна-відовішчных мерапрыемстваў Палаца Рэспублікі. — Распаўсюджваць білеты на ёлку мы пачалі яшчэ ў ліпені. Каштуюць яны ад 50 да 120 тысяч рублёў. Палову з іх ужо раскупілі.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter