Как перевести долг за ДТП на человека, которому продали машину без оформления в ГАИ

Прэтэнзія за чужую віну

На пытанне адказвае Генадзь ФІЛАНОВІЧ, кандыдат юрыдычных навук, адвакат Мінскай гарадской калегіі адвакатаў
У 2013 годзе я прадаў аўтамашыну знаёмаму. Здзелку ў ДАІ не афармлялі. У пачатку 2014 года знаёмы ў п’яным стане разбіў машыну, пашко-дзіўшы пры гэтым чужы аўтамабіль. У снежні 2014-га страхавая арганізацыя, што застрахавала маю адказнасць па дагаворы абавязковага страхавання грамадзянскай адказнасці ўладальнікаў транспартных сродкаў, даслала мне ліст-прэтэнзію аб добраахвотным пагашэнні выплачанай сумы страхавой кампенсацыі за пабіты чужы аўтамабіль, а таксама выдаткаў, звязаных з вызначэннем памеру шкоды і афармленнем дакументаў. У сваім лісце страхавая кампанія спасылалася на артыкул 948 Грамадзянскага кодэкса. Улічваючы тое, што сума немаленькая, якім чынам можна перавесці доўг па дарожна-транспартным здарэнні на майго знаёмага? 

Аляксандр НОВІКАЎ, г. Мінск 

На пытанне адказвае Генадзь ФІЛАНОВІЧ, кандыдат юрыдычных навук, адвакат Мінскай гарадской калегіі адвакатаў

Сапраўды, у адпаведнасці з артыкулам 948 Грамадзянскага кодэкса прадугледжаны абавязак уладальнікаў транспартных сродкаў па кампенсацыі шкоды, нанесенай транспартным сродкам, калі яны не дакажуць, што шкода ўзнікла з прычыны непераадольнай сілы або намеру пацярпелага. Пры гэтым, згодна з Грамадзянскiм кодэксам, да ўладальнікаў транспартных сродкаў адносяцца юрыдычная асоба або грамадзянін, у якіх транспартны сродак знаходзіцца на праве ўласнасці або на іншай законнай падставе, у тым ліку на праве арэнды (за выключэннем арэнды транспартнага сродку з экіпажам — артыкул 611 ГК), па даверанасці на права кіравання транспартным сродкам, згодна з распараджэннем адпаведнага органа аб перадачы яму транспартнага сродку. 

Улічваючы тое, што ніякіх дакументаў са сваім знаёмым вы, Аляксандр, не афармлялі, ён не можа лічыцца ўладальнікам транспартнага сродку, і вы абавязаны пакрыць шкоду, што прычынена ў выніку дарожна-транспартнага здарэння. 

Цяпер аб выпадку з вашай страхавой арганізацыяй, што застрахавала адказнасць па дагаворы абавязковага страхавання грамадзянскай адказнасці ўладальнікаў транспартных сродкаў. Мяркую, што яна неправамоцна менавіта да вас прад’явіла прэтэнзію аб добраахвотным пагашэнні выплачанай сумы страхавой кампенсацыі за пабіты чужы аўтамабіль, а таксама выдаткаў, звязаных з вызначэннем памеру шкоды і афармленнем дакументаў.  Дадзеныя праваадносіны рэгулююцца ўжо не Грамадзянскім кодэксам, а нормамі Палажэння аб страхавой дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь, зацверджанага Указам Прэзідэнта ад 25.08.2006 года № 530 (рэд. ад 1.12.2014 г.) «Аб страхавой дзейнасці», у прыватнасці, главой 13 дадзенага Палажэння. 

Згодна з абзацам трэцім пункта 206 главы 13 Палажэння, страхоўшчык мае права патрабавання ў межах выплачаных сум страхавой кампенсацыі, расходаў, што звязаны з вызначэннем памеру шкоды і афармленнем дакументаў, да фiзiчнай асобы, якая прычыніла шкоду ў выпадку кіраван-ня транспартным сродкам у стане алкагольнага ап’янення. 

У адпаведнасці з пунктам 193 Палажэння вызначэнне асоб, якія прычынілі шкоду, адносіцца да кампетэнцыі Дзяржаў-най аўтамабільнай інспекцыі Міністэрства ўнутраных спраў, аб чым дадзенай арганізацы-яй афармляецца і выдаецца адпаведная даведка, у якой гэтая асоба прама паказваецца. У матэрыялах страхавой арганізацыі дадзеная даведка павінна  прысутнічаць.

У сувязі з выкладзеным я рэкамендую звярнуцца да адваката для складання адказу на прэтэнзію страхавой арганізацыі, дзе неабходна выкласці падставы вашай адмовы ад добраахвотнага звароту пазначаных у прэтэнзіі сум, паколькі вы, Аляксандр, не з’яўляецеся асобай, якая нанесла шкоду. У выпадку неатрымання адказу на прэтэнзію ў месячны тэрмін страхавая арга-нізацыя, хутчэй за ўсё, звер-нецца ў суд аб спагнанні гэтых сум з вас прымусова.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter