Праваслаўны лагер “Дружба”

Летні адпачынак дзяцей усіх узростаў тут арганізаваны не зусім звычайна. Выдатныя бытавыя ўмовы, смачнае харчаванне, адпачынак на ўлонні прыроды ля возера Бернскае спалучаюцца з цікавымі конкурсамі, спартыўнымі спаборніцтвамі, мерапрыемствамі ў гонар 60-годдзя вызвалення Віцебшчыны і Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і... малітвай. На тэрыторыі праваслаўнага лагера “Дружба” ў вялізнай ваеннай палатцы нават абсталяваны паходны храм у гонар іконы Божай Маці “Выхаванне”. Гучыць у лагеры і замежная мова: разам з нашымі дзецьмі тут адпачываюць члены міжнароднай хрысціянскай суполкі.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter