«Прачнуўся — прыбяры сваю планету!»

У сталіцы краіны плануецца правесці суботнік па ўборцы снегу

Суботнік па ўборцы снегу плануецца правесці ў Мінску.

— Нягледзячы на прынятыя ў выхадныя меры па ліквідацыі наступстваў цыклона «Хавер», гарадскім службам патрэбна дапамога іншых арганізацый, прадпрыемстваў, студэнтаў, — кажа старшыня Мінгарвыканкама Мікалай Ладуцька. — З сярэдзіны тыдня зноў прагназуюцца снегапады, узмацненне маразоў, і трэба будзе аператыўна ачысціць праезды, дваровыя тэрыторыі, вуліцы, тратуары, прыпынкі грамадскага транспарту.

Да ўборкі плануецца прыцягнуць работнікаў органаў дзяржкіравання, грамадскія арганізацыі, моладзь, а таксама дадатковую тэхніку. Усім, хто будзе задзейнічаны на суботніку, выдадуць рыдлёўкі, скрабкі і іншы інвентар, арганізуюць гарачую гарбату. Будуць падрыхтаваны графікі правядзення работ, у сувязі з чым аўтамабілістаў просяць не паркаваць аўто на праезнай частцы, інакш машыны прымусова эвакуіруюць.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter